Сегодня – День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны

8339

Незлічонымі матэрыяльнымі стратамі, неймавернымі людскімі пакутамі, тысячамі заўчасна абарваных чалавечых жыццяў, палаючымі гарадамі і вёскамі ўвайшла ў нашу гісторыю Вялікая Айчынная вайна. З першага яе дня Зэльвеншчына апынулася ў агні пажарышчаў і стала месцам жорсткіх баёў.

Першымі прынялі на сябе ўдар фашысцкага нашэсця воіны Чырвонай арміі, што дыслацыраваліся на тэрыторыі раёна і пасёлка. На до-світку 22 чэрвеня фашысцкая авіяцыя разбамбіла незакончаны аэрадром каля в.Горна. У гэты ж дзень нямецкія самалёты нанеслі ўдар па чыгуначнай станцыі ў Зэльве і вайсковых часцях, раскватараваных у раёне: стралковаму палку ў в.Аляксандраўшчына, артылерыйскаму палку ў в.Холстава і Зэльве, 333-му артпалку ў раёне в.Дзярэчын, часцях, якія знаходзіліся каля вёсак Дзергілі, Мештавічы і іншых.
Па сённяшні дзень зэльвенская зямля захоўвае памяць пра тыя падзеі: час ад часу падкідвае нашчадкам уцалелыя снарады, вяртае астанкі без вестак прапаўшых воінаў… Пра адзін з напамінаў аб падзеях 75-гадовай даўнасці чытачам газеты вырашыў расказаць жыхар райцэнтра Леанід Юшчык. Родам ён з вёскі Забагонне. Маленькім хлопчыкам аббегаў усе навакольныя лясы. У адным з масіваў непадалёку ад верхавога балота “Вішнеўка” неаднойчы звяртаў увагу на вялікую яму. Цікаўны па натуры, у больш сталым узросце Леанід распытаў бацькоў, іншых мясцовых жыхароў наконт паходжання рва. У адзін голас яны сцвярджалі: гэта варонка ад снарада, што трапіў сюды напачатку вайны. Эпізод, канешне, характэрны для таго часу: варожыя войскі шчодра частавалі нашы землі авіяўдарамі. Але Леаніда Несцеравіча здзівілі памеры варонкі: яе дыяметр складае 12,5 метра, глыбіня – 1,7 метра.
– Калі гэта сапраўды варонка ад выбуху, – адзначае начальнік абасобленай групы Зэльвенскага раёна ваеннага камісарыята Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў Яўгеній Шышко, – то трэба сказаць, што даволі глыбокая, магчыма, узнікла ў выніку прымянення зброі высокай магутнасці. Але толькі спецыяліст праз столькі гадоў зможа афіцыйна пацвердзіць ваеннае паходжанне паглыблення.
Застаецца верыць на слова сведкам падзей. А яны расказвалі Леаніду Юшчыку, што побач з месцам выбуху яшчэ доўгі час стаяла пакінутая пры паспешным адступленні тэхніка. А ў кнізе “Памяць. Зэльвенскі раён” удалося знайсці інфармацыю аб першых трагічных днях 1941 года.
З успамінаў У.І.Дзегцярова, былога радавога першага эскадрона 48-га палка 6-й дывізіі 6-га кавалерыйскага корпуса:
“…Знішчыўшы нашы самалёты на прыгранічных аэрадромах, фашысцкая аві-яцыя запанавала ў паветры і бесперапынна праследавала нас на ўсіх дарогах. Нямецкія самалёты літаральна віселі над нашымі часцямі, наносячы ім цяжкія страты.
З кожным днём станавілася ўсё цяжэй: на зыходзе былі прадукты харчавання, боепрыпасы, фураж для коней, паліва для танкаў і аўтамашын. Даводзілася шукаць самае неабходнае. Па шляху адыходу войск сустракаліся нашы аўтамашыны на ўскрайку дарог, праўда, без паліва, знішчаныя танкі. Наша становішча ўскладнялася яшчэ больш з-за адсутнасці сувязі са штабам корпуса. Менавіта таму мы адступалі без усялякай арыентацыі ў абстаноўцы”.
З дзённіка нямецкага салдата Г.Сімона, які ўдзельнічаў у баях на тэрыторыі Зэльвен-скага раёна:
“26 июня 1941 года. Рано утром мы продвинулись на несколько километров дальше, через Езерницу на северо-восток, до пункта 214. Из кустов и ржаных полей мы были обстреляны из винтовок и пулеметов. Затем начали стрелять со всех сторон. Чтобы добиться покоя, нам пришлось прочесать всю окружающую местность. Эти парни прячутся в ржаных полях. Так как они себя ничем не обнаруживают, то мы решили с ними долго не возиться и окружили всю местность…
За маленьким селом мы прошли через лес. Местами видны трупы, на дороге разбитые машины. Однако в этом маленьком лесочке все выглядит страшно. Лежат средства передвижения различных видов, расстрелянные и сожженные, оставленные на дороге или около нее при поспешном бегстве. На многих видны следы гусениц наших танков. Повсюду в хаотическом беспорядке разбросано оружие, снаряжение, продовольствие и обмундирование. Над всей этой картиной разрушения парит трупный запах…”
Для Леаніда Юшчыка было вельмі важна падзяліцца тым, пра што ён даведаўся адносна пачатку вайны на Зэльвеншчыне. І гэта добра, што людзі імкнуцца захаваць памяць аб Вялікай Айчыннай. Бо такая трагедыя не павінна паўтарыцца. Ніколі больш!
Алеся ШУМОВІЧ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.