Сегодня – День потребителя

Міжнародны дзень спажыўца прайшоў у Беларусі 15 сакавіка. Яго дэвіз – «Здаровае харчаванне  – выбар сучаснага спажыўца».
Айчынныя прадпрыемствы харчовай прамысловасці пастаянна павялічваюць выпуск якаснай прадукцыі, у тым ліку з нізкім утрыманнем кухоннай солі, цукру, харчовых дабавак штучнага паходжання. На прылаўках можна знайсці дыетычнае харчаванне, прадукцыю арганічнай вы-творчасці, а таксама тавары з маркіроўкай «натуральны прадукт». Між іншым, такі знак на прадуктах харчавання – добрая падказка спажыўцу, які клапоціцца аб сваім здароўі.
Устаноўлены патрабаванні, якія тычацца вытворчасці гэтай прадукцыі. Так, яна павінна вырабляцца з натуральнай сыравіны жывёльнага, расліннага, мінеральнага (соль, вада) паходжання, без выкарыстання метадаў геннай інжынерыі і штучных харчовых дабавак. Абавязковым патрабаваннем з’яўляецца і наяўнасць у вытворцы сертыфікаванай сістэмы менеджменту якасці і (ці) бяспекі харчовых прадуктаў.
Тэрмін дзеяння сертыфіката, які дае права на нанясенне знака «Натуральны прадукт», не перавышае трох гадоў.
Сёння 50 беларускіх прадпрыемстваў маюць права маркіроўкі знакам «натуральны прадукт», дзейнічае 137 сертыфікатаў на 265 найменняў харчовай прадукцыі. Сярод такіх прадуктаў – кефір, малако, тварог, масла, смятана, кансерваваны гарошак, вада, сокі, мясныя паўфабрыкаты.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.