Сегодня – День экономиста

Слова “эканоміка” з’явілася яшчэ ў Старажытнай Грэцыі. Вялікі Арыстоцель лічыўся адным з першых эканамістаў, які вывеў тэорыю абмену тавараў, іх каштоўнасці і карыснасці. На сённяшні дзень прафесія эканаміста лічыцца адной з запатрабаваных. Высокакваліфікаваны спецыяліст з’яўляецца мазгавым цэнтрам цэлай арганізацыі. Менавіта ён надае правільны вектар руху сумесных намаганняў усяго працоўнага калектыву і прадпрыемства ў цэлым.

 

  Сегодня – День экономиста

 

Артур Радзевіч, які другі год працуе галоўным эканамістам у СВК “Сынкавічы”, лічыць сваю прафесію вельмі цікавай. Пасля заканчэння Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта ён выкладаў эканамічныя дысцыпліны ў Жыровіцкім аграрна-тэхнічным каледжы, некаторы час працаваў галоўным спецыя-лістам ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі Слонімскага райвыканкама. Калектыў бухгалтараў і эканамістаў СВК “Сынкавічы”, у які па запрашэнні старшыні гаспадаркі Дзмітрыя Дзяшко прыехаў працаваць Артур Радзевіч, аднёсся да яго вельмі дружалюбна. Новы спецыяліст хутка знайшоў узаемаразуменне і падтрымку ў старэйшых калег, якія маюць вялікі вопыт работы. Ды і ў самога за плячамі была выдатная тэарэтычная падрыхтоўка, веды, якія хацелася прымяніць на практыцы.
 У аддзеле эканомікі СВК “Сынкавічы”– маладыя спецыялісты, якія закончылі вышэйшыя навучальныя ўстановы на выдатна, таму працаваць і распрацоўваць новыя накірункі не складана – кожны зацікаўлены ў аўтаматызацыі эканамічных разлікаў. У сельгаскааператыве ўдала ўведзена ў дзеянне аўтаматызаваная сістэма, якая ўключае аналіз гаспадарчай дзейнасці і калькуляцыю. У перспектывах маладога і творчага калектыву – аўтаматызаваць бізнес-планаванне, устанавіць праграмны камплект “1 С. Сельская гаспадарка”. планаў і задум як у галоўнага эканаміста, так і яго падначаленых многа. Сам жа Артур Сяргеевіч вельмі адказна і скрупулёзна ставіцца да выканання сваіх службовых абавязкаў. Ён лічыць, што эканаміст, як і кожны спецыяліст, павінен правільна выбраць прафесію, вельмі любіць сваю справу, старацца ісці ў нагу з сучаснымі патрабаваннямі. А абітурыентам, якія яшчэ толькі стаяць перад выбарам будучай прафесіі, Артур Радзевіч раіць звязваць жыццё з эканомікай толькі ў тым выпадку, калі ёсць лагічнае мысленне, уменне разважаць, прагназаваць. Складанасцей баяцца не трэба: калі будзе жаданне вучыцца і працаваць, тады ўсё атрымаецца.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.