Сделайте свой выбор

Галіна Гоўсь, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:
– Лічу, што кожны свядомы грамадзянін павінен прагаласаваць, тым самым унесці свой уклад у палітычнае жыццё Беларусі. Выбары ў першую чаргу патрэбны не толькі нашаму ўраду, але ў галоўнай ступені нам. Галасуючы за таго ці іншага кандыдата, мы давяраем яму будучае сваёй краіны і шчыра верым, што гэты чалавек зможа дапамагчы ў вырашэнні нашых праблем.
Уважліва азнаёмілася з праграмай кандыдата сваёй выбарчай акругі. На мой погляд, дастойны прэтэндэнт у парламент павінен, перш за ўсё, быць патрыётам сваёй Радзімы. Ужо само паняцце “выбраннік народа” падразумявае, што гэта чалавек, які думае пра лю-дзей, дапамагае вырашаць іх канкрэтныя праблемы, а не дае пустыя абяцанні, каб толькі атрымаць уладу. Спадзяюся, што ў парламент трапяць людзі актыўныя, нераўнадушныя і з добрым сэрцам.

Алена Латош, фармаўшчык участка хлебапячэння Зэльвенскага філіяла Гродзенскга абласнога спажывецкага таварыства:
– На выбары стараюся хадзіць кожны раз. Часцей за ўсё галасую датэрмінова. Прыемна ўсведамляць, што і мой голас уплывае на фарміраванне як парламента, так і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Па магчымасці знаёмлюся з праграмамі кандыдатаў, аналізую і раблю свае вывады. Пакуль, праўда, яшчэ не вырашыла, за каго аддам свой голас. Мы, жанчыны, па сваёй прыродзе часцей за ўсё кіруемся інтуіцыяй і інстынктамі, таму асабістыя ўражанні для нас значаць многае. Думаю, што гэты фактар варта ўлічыць кандыдатам у дэпутаты.
У першую чаргу мяне хвалююць пытанні цэнаўтварэння, будаўніцтва ўласнага жылля з дзяржпадтрымкай, дастойная заработная плата і належныя ўмовы працы.
Годны, на мой погляд, дэпутат – адукаваны, разумны чалавек, які ўжо па-спеў дасягнуць чагосьці ў жыцці. Магчыма, з эканамічнай адукацыяй. Зразумела, што эфектыўна вырашаць пытанні на ўзроўні краіны зможа толькі той, хто навучыўся браць на сябе адказнасць і ўмее праяўляць разумную ініцыятыву.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.