Сардэчна віншую вас з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў! Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!

З часоў Гіпакрата па сённяшні дзень медыцына бесперапынна развіваецца і ўдасканальваецца, з’яўляюцца не толькі новыя метады лячэння і прафілактыкі захворванняў, але і новыя невядомыя вірусы і хваробы, з якімі вы паспяхова змагаецеся, адстойваючы жыццё кожнага пацыента. Прыміце словы шчырай удзячнасці за адданасць сваёй справе. Захоўвайце і прымнажайце слаўныя традыцыі вашых папярэднікаў.

Няхай вашу працу адрозніваюць кампетэнтнасць, глыбокая прыстойнасць, арганізаванасць і жаданне стаяць на варце інтарэсаў аховы здароўя грамадзян нашай краіны. Таму што ад вас мы чакаем не толькі прафесіяналізму, але і асаблівага ўзроўню маральнасці і душэўнай чысціні. Ад усёй душы жадаю, каб для кожнага з вас прафесія стала не толькі працай, але і прызваннем. Моцнага вам здароўя, дабрабыту, новых поспехаў і дасягненняў!

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены