Са святам вясны и працы! Віншаванне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў

Паважаныя жыхары i госцi раёна, ветэраны вайны i працы!

Сардэчна віншуем вас са Святам працы – 1 Мая.

Змяняюцца эпохі, пакаленні, але Першамай штогод прыходзіць у нашы дамы як чарговая радасная прыкмета вясны, напоўненая сонечнымі святлом і цяплом, адзначаная асаблівай салідарнасцю ўсіх тых, хто стварае будучыню.

У працоўных калектывах арганізацый, устаноў Зэльвеншчыны шчыруюць высокакваліфікаваныя, вопытныя і прагрэсіўныя спецыялісты і работнікі. Новы вопыт падмацаваны шматгадовымі традыцыямі, ёсць адзінства і згуртаванасць у дасягненні пастаўленых мэтаў.

Шчыра жадаем поспехаў у добрых пачынаннях, цудоўных перспектыў, аптымізму і дабрабыту. Моцнага здароўя вам, дабра, любові і цяпла!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Вам может быть интересно

Комментарии отключены