С прицелом на график

У такой буйной гаспадарцы, як СВК “Сынкавічы”, вялікі парк тэхнікі. Каб перад выхадам у поле не было аўралу, да рамонту прычапнога інвентару прыступілі адразу пасля завяршэння восеньскіх палявых работ.  

– Усе работы па рамонце тэхнікі праводзяцца згодна з распрацаваным графікам – у трох майстэрнях гаспадаркі, – расказвае галоўны інжынер сельгаскааператыва Віктар Шышлоўскі. – У яго мы пакуль укладваемся.
На лінейцы гатоўнасці стаяць усе 5 энерганасычаных трактараў, 4 пасяўныя агрэгаты да іх, 8 культыватараў апрацоўкі глебы, 4 з 5-ці камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў, 8 машын для ўнясення мінеральных тукаў і 7 – для ўнясення арганічных угнаенняў. З 14 абаротных плугоў гатовы да работы 12. На астатнія запасныя часткі ўжо закуплены і завезены ў гаспадарку. Уся адрамантаваная тэхніка ў майстэрнях адразу фарбуецца і толькі потым ставіцца на пляцоўку гатоўнасці. Фарбу розных колераў набылі і з разлікам на тэхнічны агляд трактараў.
Па словах кіраўніка інжынернай службы, запасныя часткі завозяцца па меры неабходнасці. Бывае, што даво-дзіцца крыху пачакаць, пакуль з’явяцца неабходныя. Кіраўніцтва сельгаскааператыва на гэтыя мэты сродкаў не шкадуе, добра разумее, што ад безадказнай работы тэхнікі залежаць як тэмпы правядзення палявых работ, так і іх якасць. Па кожнай адзінцы тэхнікі тут валодаюць сітуацыяй і разумеюць, што і для чаго патрэбна.
Практычна ўся тэхніка рамантуецца сваімі сіламі. Сярод лепшых рамонтнікаў – механізатары Сяргей Грэцкі, Алег Цярэнцьеў, Рыгор Сядун, Аляксандр Садчанка, электрагаза- зваршчыкі Ігар Лебедзеў, Віталій Кароль, токар Генадзій Чурыла і іншыя. Цяпер у майстэрнях рамантуюцца па 3 трактары “МТЗ-82” і “МТЗ-1221”, машына для ўнясення цвёрдых арганічных угнаенняў “ПРТ-7”, корманарыхтоўчы камбайн “КГ-6”, культыватар “АКШ-6”, на двух прычэпах “1ПТС-9” мяняецца тармазная сістэма. Каб паскорыць тэмпы пастаноўкі тэхнікі на лінейку гатоўнасці, адзін гноераскідальнік ад- правілі на рамонт у ААТ “Зэльвенская сельгасхімія”, другі – рыхтуецца да здачы ў рамонт. Па словах Віктара Шышлоўскага, да 1 сакавіка ўся тэхніка ў гаспадарцы будзе гатова да работы.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.