Рождественскими колядками порадовали зельвенцев работники центра культуры и народного творчества   

З глыбінi вякоў дайшло да нашых дзён свята Калядаў і звязаны з ім вясёлы абрад. Ішлі калядоўшчыкі па вясковых вуліцах, у вокны стукалі, песні спявалі ды руплівых гаспадароў славілі. А тыя радаваліся, што ў іх двор Каза-дзераза завітала, здароўя ды сямейнага шчасця пажадала… Вось і сёння на цэнтральнай плошчы райцэнтра прайшлі Каляды. Прайшлі весела, з гумарам, каларытнымі танцамі і прыпеўкамі. 

У госці да зэльвенцаў завіталі гаспадар з гаспадыняй, каза, мядзведзь, цыганкі і іншыя персанажы. 
Калядоўшчыкі спявалі калядныя песні з пажаданнямі дабра і здароўя, танцавалі і гадалі. 
А хітрая каза клікала зэльвенцаў у карагод і танцавала разам з імі.

Тереза КОВАЛЕВИЧ

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены