Родительский авторитет. Его необходимо завоевать

Напярэдадні Міжнароднага дня сям’і на базе СШ №2 г.п.Зэльва адбылося пасяджэнне “круглага стала” з удзелам педагогаў, бацькоў, прадстаўнікоў зацікаўленых раённых службаў, духавенства – усіх, хто не застаецца раўнадушным да будучага нашых дзяцей, а таксама становішча сям’і ў грамадстве.  

 

 

Родительский авторитет. Его необходимо завоевать

 

У гэты раз на абмеркаванне была вынесена глабальная тэма – сямейнага выхавання. Нягледзячы на тое, што ў раёне ў дадзеным накірунку напрацаваны багаты станоўчы вопыт, яшчэ даволі востра стаяць праблемы аховы мацярынства і дзяцінства, сямейнай неблаганадзейнасці, здзяйснення правапарушэнняў непаўналетнімі. Каб мера-прыемства было выніковым, прапанавана адысці ад традыцыйных справаздач і лекцый, а правесці яго ў форме адкрытага канструктыўнага дыялогу.
Адкрываючы пасяджэнне, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Вольга Ганжына акрэсліла тыя накірункі ў сумеснай рабоце ўсіх зацікаўленых службаў, у якія неабходна ўнесці канкрэтныя карэктывы, асаблівую ўвагу засяроджваючы на пытаннях педагагічнага ўсенавуча бацькоў. “Сёння ніхто не вучыць бацькоў, як “працаваць” бацькамі, хоць гэта самая адказная з усіх работ”, – адзначыла Вольга Аляксандраўна. Звяртаючыся да бацькоўскага актыву, яна заклікала ўсіх прымаць актыўны ўдзел у тых асветніцкіх і адукацыйных мерапрыемствах, якія ладзяцца для іх установамі адукацыі раёна.
Прысутная на мерапрыемстве фельчар-валеолаг раённага цэнтра гігіены і эпідэ-міялогіі Валянціна Патаповіч закранула пытанні развіцця сям’і, абароны здароўя маці і дзяцей. На ўмацаванне здароўя жанчын і дзяцей у нашай краіне накіраваны Нацыянальная праграма дэмаграфічнай бяспекі, Дзяржаўная праграма “Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі”, Законы Рэспублікі Беларусь “Аб ахове здароўя”, “Аб правах дзіцяці” і многія іншыя. Прыняцце дадзеных нарматыўных дакументаў з’яўляецца сведчаннем таго, што гэтыя і многія іншыя пытанні знахо-дзяцца ў полі зроку дзяржавы.
У рамках выканання праграмы па фарміраванні здаровага ладу жыцця ўстановамі сістэмы аховы здароўя раёна прымаецца шэраг мер па ўмацаванні інстытута сям’і: працуюць “тэлефоны даверу”, функцыянуюць школы здароўя, праводзяцца мера- прыемствы прафілактычнай накіраванасці.
Аднак здароўе чалавека – гэта не толькі фізічны стан, але і моцная, маральна здаровая сям’я. На жаль, у многіх сучасных сем’ях назіраюцца крызісныя з’явы.
Як адзначыла загадчык сектара па ахове дзяцінства аддзела адукацыі Ірына Шабалоўская, у раёне пражывае 82 дзіцяці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Патрабуючымі дзяржаўнай абароны прызнаны 23 непаўналетнія.
З мэтай аператыўнага рэагавання на такія факты, а таксама іх папярэджання, перад органамі адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, аховы правапарадку пастаўлена задача ранняга выяўлення сямейнай неблаганадзейнасці. У раёне склалася пэўная сістэма ўзаемадзеяння ўсіх зацікаўленых устаноў і ведамстваў у абароне інтарэсаў дзяцей.
Галоўным накірункам дзейнасці ўстаноў адукацыі ў рабоце з сем’ямі з’яўляецца прафілактыка. Аказанне разнастайнай дапамогі непаўналетнім, якія патрабуюць падтрымкі і абароны, разглядаецца як задача першачарговай важнасці. У выніку ў 2011 годзе 43 дзіцяці зняты з уліку прызнаных патрабуючымі дзяржаўнай абароны, павысіўся працэнт вяртання дзяцей у родныя сем’і ў сувязі з аздараўленнем у іх сітуацыі.
Сур’ёзную і адкрытую размову аб неабходнасці актывізацыі работы з сем’ямі прадоўжылі і іншыя выступаючыя.
Настаяцель храма Святога Архангела Міхаіла в.Вострава Аляксандр Тарас выказаў думку, што сёння духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення запа-трабавана нашым грамадствам як ніколі. Праблемы маральнасці, умацавання сям’і, духоўнага выхавання нашых дзяцей знахо-дзяцца пад увагай рэлігійных канфесій. У раёне набыты значны вопыт сумеснай работы свяшчэннаслужыцеляў і педагогаў у выхаванні ў людзях міласэрнасці, прафілактыкі негатыўных паводзін падлеткаў. Па словах святара, духоўнае развіццё і выхаванне дзяцей пачынаецца з духоўнага выхавання бацькоў. Самае галоўнае ў выхаванні – гэта любоў і дастойны прыклад.
Не сакрэт, што ў многіх сем’ях дзецям не хапае бацькоўскай увагі. На думку айца Аляксандра, ні адна ўласная сістэма не па-вінна вызваляць ад абавязкаў па выхаванні дзяцей ніводнага з бацькоў. Справядлівыя патрабаванні павінны спалучацца з разуменнем і даверлівымі адносінамі. Менавіта бацькі павінны вучыць сваіх дзяцей будаваць адносіны з іншымі людзьмі, выпраўляць памылкі ў паводзінах, разам шукаць выйсце са складаных жыццёвых сітуацый.
Аляксандр Тарас прыйшоў да высновы, што апошнім часам даводзіцца назіраць, як выхаванне дзяцей у пераважнай большасці сем’яў стала прэрагатывай жанчыны. Аднак, на яго думку, выхаванне толькі тады можа быць паўнацэнным і ўсебаковым, калі ім займаюцца абодва бацькі. Па словах святара, лепшы спосаб, які забяспечвае пільную ўвагу да дзіцяці, – знайсці час для яго і яго праблем. Менавіта гэта адрознівае сапраўдных бацькоў ад звычайных, клапатлівых ад абыякавых. На ўласным прыкладзе святар пераканаў прысутных у тым, што самы значны ўплыў на фарміраванне дзіцяці аказваюць учынкі і паводзіны саміх бацькоў.
Думку аб тым, што неад’емным аспектам сучасных умоў выхавання з’яўляецца псіхалагічнае здароўе, выказала псіхолаг санаторнай школы-інтэрната Валянціна Манько. Вельмі часта некаторыя сем’і перажываюць крызісныя сітуацыі, усё часцей страчваюць сямейна-маральныя традыцыі. У такіх выпадках бацькі не заўсёды гатовы несці адказнасць за выхаванне сваіх дзяцей.
Псіхалагічнае здароўе дзяцей нельга разглядаць у адрыве ад псіхалагічнага здароўя бацькоў. Таму задача школы – дапамагчы падлеткам знайсці ў сабе магчымасці для фарміравання псіхалагічна здаровай асобы, а задача бацькоў – стварыць умовы для максімальна спрыяльнага развіцця свайго дзіцяці.
Падводзячы вынікі пасяджэння, яго ўдзельнікі прыйшлі да высновы: галоўнае, што сёння неабходна для ўмацавання сям’і – эфектыўнае ўзаемадзеянне ўсіх зацікаўленых службаў і ведамстваў, якія ў той ці іншай ступені займаюцца пытаннямі сямейнага выхавання. Пры гэтым кожнай службе належыць паспрабаваць найбольш поўна вырашаць менавіта тыя пытанні, якія знаходзяцца ў яе кампетэнцыі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.