Ранние яровые меняют сахарную свеклу

Ранние яровые меняют сахарную свеклу

Земляробы філіяла “Князева” лідзіруюць у раёне па тэмпах сяўбы ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур – засеяна ўжо 825 гектараў, або 95 працэнтаў адведзеных плошчаў. Аднымі з першых яны прыступілі да сяўбы цукровых буракоў. Сёлета гэтая культура займае 400 гектараў.

Мы пабывалі на полі другога вытворчага ўчастка непадалёку ад вёскі Каняўцы. Тут  працавалі механізатары Андрэй Івановіч і Аляксандр Сцепанчук: першы рыхтаваў глебу, другі засяваў гатовыя ўчасткі насеннем цукровых буракоў.

 – Сяўба цукровых буракоў – справа даволі сур’ёзная і адказная, – тлумачыць Аляксандр  Сцепанчук. – Ужо сем гадоў выконваю гэтую работу і кожны раз хвалююся, нібы ўпершыню. Важна строга прытрым-лівацца тэхналогіі. Пасяўны агрэгат падрыхтаваў як след, пагэтаму праблем пакуль не ўзнікае. 

Акрамя цукровых буракоў у гаспадарцы на ўсіх трох участках вядзецца сяўба зерневых і зернебабовых культур. На гэтых важных сельскагаспадарчых работах   плённа працуюць механізатары Анатолій Жамойцін, Анатолій Чарняк і Валерый Буцько. У сярэднім кожны з іх  засявае ў дзень па 25–30 гектараў.

Ранние яровые меняют сахарную свеклу

Поўным ходам ідзе падкормка азімых культур (збожжавых і рапсу), мнагалетніх траў і лугапашавых угоддзяў, унясенне мінеральных і арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу і перадпасяўная апрацоўка глебы. Ужо завершана першая падкормка КАСам азімага рапсу на плошчы 600 га і 2100 га азі-мых зерневых. У гэтым заслуга механізатараў самаходных апырсквальнікаў “Раса” Анатолія Шчыліка і Уладзіміра Мулярчыка. Кожны з іх у сярэднім за дзень уносіў вадкія арганічныя ўгнаенні больш  чым на 100 гектарах.

На магутным “Джон-Дзіры” адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі Уладзімір Валюк з абаротнымі плугамі праводзіў ворыва глебы. Настрой у механізатара быў прыўзняты: па ўсім бачна, што ён за зіму засумаваў па сапраўднай справе. І нават тая акалічнасць, што працаваць даводзіцца практычна з раніцы да ночы, яго не палохае. 

На час палявых работ механізатары забяспечаны двухразовым гарачым харчаваннем.    

– Кожны з нас добра ведае нормы выпрацоўкi i памер матэрыяльнага стымулявання за iх перавыкананне,– гаворыць Уладзімір Уладзіміравіч. – Заробак поўнасцю залежыць ад колькасці і якасці. Так што ўсё ў нашых руках.

Ранние яровые меняют сахарную свеклу

Пры неабходнасці механізатараў пераключаюць з аднаго вiду работ на iншыя. Працаваць у такiм рытме няпроста. Аднак усе добра разумеюць, што веснавы дзень год кормiць.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.