Районные дожинки состоялись в Зельве

 Дзякуючы руплівай і самаадданай працы хлебаробаў на Зэльвеншчыне сёлета вырашчаны небывала багаты ўраджай: 91 тысяча тон збожжа, што на 18 тысяч тон больш, чым у мінулым годзе. Калі ўлічыць сюды яшчэ і кукурузу на зерне, грэчку і проса, то агульны намалот перавысіць 100 тысяч тон. Валавы збор зерневых каласавых культур павялічыўся на 25%. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур склала 51,3 цэнтнера з гектара (у 2011 г. – 45,4 ц/га). У спаборніцтве ўдзельнічалі 102 камбайнавыя экіпажы, 43 з іх намалацілі больш за тысячу тон.

 

Районные дожинки состоялись в Зельве

Районные дожинки состоялись в Зельве

 Старшыня райвыканкама Ян ПАЛЬЧЫС уручае заслужаныя ўзнагароды дырэктару філіяла «Князева» Івану ЖАМОЙЦІНУ 
 

Районные дожинки состоялись в Зельве

і кіраўніку звяна збожжасушыльнага комплексу СВК «Сынкавічы» Барыславу БАРЫНБАЕВУ.

 

Районные дожинки состоялись в Зельве

Маладзёжны экіпаж у складзе Паўла ГАРАДКА і Аляксея РАНЦАВА з філіяла «Князева» віншуе в.а. першага сакратара РК ГА «БРСМ» Іна ШАЎЦОВА.  

 

Перадавікі жніва былі ў ліку ганаровых гасцей кірмашу. Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў праходзіла на сцэне раённага Дома культуры. З хлебаробскім святам прысутных павіншаваў в.а. начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Буйкевіч. Ён выказаў земляробам раёна словы ўдзячнасці за старанную працу, праяўленыя адказнасць і прафесіяналізм. Мікалай Аркадзьевіч адзначыў, што на атрыманне высокага ўраджаю працавалі ўсе без выключэння. У гаспадарках была праведзена вялікая арганізацыйная і тэхналагічная работа па павышэнні прадукцыйнасці хлебнай нівы, набыты высакаякасныя ўгнаенні, сродкі абароны раслін, падрыхтавана сельскагаспадарчая тэхніка, збожжасушыльныя комплексы.
Самая высокая ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур – 70,1 ц/га – атрымана філіялам «Князева» (дырэктар Іван Жамойцін, намеснік Дзяніс Тамкевіч, галоўны інжынер Анатоль Каспярэц). У гаспадарцы сабрана 20 тыс. тон збожжа, што на 7,6 тыс. тон больш, чым летась. Філіял «Князева» прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва.
Высокую ацэнку працы атрымаў калектыў СВК «Галынка» (старшыня Яўгеній Грэцкі, галоўны аграном Мікалай Бяляўскі, галоўны інжынер Міхаіл Мацкевіч), дзе ўраджайнасць склала 51,3 ц/га (+6 ц). Са-брана 13 тыс. тон збожжа, ці на 1,6 тыс. тон больш, чым летась. У раённым спаборніц-тве гаспадарка заняла другое месца.
У час раённага свята была адзначана работа земляробаў СВК «Бародзічы» (старшыня Аляксандр Прэдка) і СВК «Сынкавічы» (старшыня Дзміт-рый Дзешка). Ураджайнасць у гэтых гаспадарках склала, адпаведна, 62,6 і 53,5 ц/га, павялічаны валавыя зборы збожжа. Аднак, у параўнанні з мінулым годам, дапушчана невялікае зніжэнне ўраджайнасці, што не дазволіла названым сельгаскааператывам стаць прызёрамі раённага спа- борніцтва.
Значная работа па павелічэнні ўраджайнасці збожжавых культур праведзена і ў іншых гаспадарках раёна. Валавая вытворчасць збожжа ў бягучым годзе ў сельскагаспадарчым філіяле «Дабраселецкі» (начальнік Пётр Талай) павялічылася на тысячу тон пры ўра-джайнасці 46,1 ц/га, СВК «Міжэрычы» (в.а. старшыні Аляксандр Дзерачэнік) – на 2,7 тыс. тон пры ўраджайнасці 37 ц/га, СВК «Караліно» (старшыня Алег Бурдук) – на 1,2 тыс. тон пры ўраджайнасці 35,5 ц/га, сельскагаспадарчым філіяле «Славацічы» (начальнік Пётр Жук) – на 1,7 тыс. тон пры ўраджайнасці 34,1 ц/га.
Сярод структурных падраздзяленняў гаспадарак раёна планку першынства ў бягучым годзе ўтрымлівае вытворчы ўчастак №1 СВК «Бародзічы», які ўзначальвае Пётр Якімовіч. Ураджайнасць тут складае 76,9 ц/га.
Высокіх вынікаў дасягнулі ўсе аддзяленні філіяла «Князева». У двух аддзяленнях (загадчыкі Аляксандр Чура і Генадзь Яскевіч) ураджайнасць збожжавых склала, адпаведна, 71,4 і 70,0 ц/га, а ў аддзяленні № 3 (загадчык Часлаў Мілюк) – 69,2 ц/га.
Больш за 50 цэнтнераў з гектара атрымалі ў вытворчых участках СВК «Бародзічы” №2 (загадчык Міхаіл Сідар) і №3 (загадчык Уладзімір Сонец); у СВК «Галынка» на ўчастках №2 (загадчык Генадзь Гарадок) і № 3 (загадчык Дзмітрый Цярэшка); у СВК «Сынкавічы» – №1 (Пётр Піута) і №2 (Аляксандр Валадашчык).
У час свята прагучалі імёны ўсіх перадавікоў жніва: лепшых камбайнавых экіпажаў, вадзіцеляў, машыністаў КЗС. Словы ўдзячнасці былі адрасаваны працоўным калектывам, якія аказалі вялікую дапамогу ў веснавой сяўбе, вырошчванні ўраджаю, яго ўборцы і дастаўцы: Зэльвенскай сельгасхіміі, прадпрыемству меліярацыйных сістэм, ДРБУ-118, МПМК-148, іншым прадпрыемствам і арганізацыям пасёлка.
Затым на сцэне РДК пачалася літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная святу заканчэння жніва. Сімвал дажынак – духмяны каравай з мукі новага ўраджаю – быў уручаны старшыні райвыканкама Яну Пальчысу. Ян Станіслававіч павіншаваў прысутных са святам, падзякаваў хлебаробам за іх плённую працу, назваў імёны перадавікоў жніва, прадпрыемствы і арганізацыі раёна, якія аказваюць дапамогу гаспадаркам. Ян Пальчыс адзначыў, што ў раёне ёсць рэзервы, якія дазваляюць выйсці на больш высокія рубяжы як па ўраджайнасці, так і па валавым намалоце зерня. «Працаваць на перспектыву – вось залог поспеху»,– падкрэсліў старшыня райвыканкама.
Кульмінацыйным момантам свята стала цырымонія ўзнагароджвання лепшых працаўнікоў хлебнай нівы. Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта за 1-е, 2-е месцы ў працоўным спаборніцтве на жніве ўручаны калектывам філіяла «Князева» і СВК «Галынка».
Першае месца прысуджана перадавікам жніва з філіяла «Князева»: старшаму камбайнеру камбайна «Джон Дзір 2264» Уладзіміру Мулярчыку і экіпажу камбайна «Лексіён 580» у складзе старшага камбайнера Генадзя Кузьміча і камбайнера Анатоля Яскевіча. У разліку на ўмоўны камбайн экіпажы намалацілі 1928 і 1737 тон зерня, адпаведна.
Другое месца заняў экіпаж камбайна «Ліда-1300» з СВК «Бародзічы» ў складзе старшага камбайнера Сяргея Карозы і камбайнера Святаслава Кіслага (1724 тоны збожжа) і экіпаж камбайна «Мега 208» з філіяла «Князева» ў складзе старшага камбайнера Рамана Грыза і камбайнера Яўгена Метлюка (1689 тон збожжа).
Трэцяе месца падзялілі экіпаж камбайна «Лексіён 580» з СВК «Бародзічы» ў складзе старшага камбайнера Юрыя Цавеля і камбайнера Генадзя Хведука і экіпаж камбайна «КЗС-1218» з філіяла «Князева» ў складзе старшага камбайнера Іосіфа Крыштопчыка і камбайнера Людмілы Крыштопчык.
У лідарах сярод вадзіцеляў аказаліся тыя, хто працуе на аўтамабілях ГАЗ-САЗ-3507. Гэта звязана з тым, што, у параўнанні з вадзіцелямі МАЗаў, ім прыйшлося прыкласці больш намаганняў, каб перавесці такую ж колькасць збожжа. Прызёрамі раённага спаборніцтва сярод занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў прызнаны вадзіцелі СВК «Міжэрычы» Анатоль Вярстак і Анатоль Мачок, а таксама Міхаіл Кароль з СВК «Галынка»: на аўтамабілях ГАЗ-САЗ-3507 яны перавезлі, адпаведна, 1377, 1288 і 1285 умоўных тон збожжа і занялі першае, другое і трэцяе месцы.
Пераможцам сярод машыністаў збожжасушыльных комплексаў стала звяно Барыслава Барынбаева з СВК «Сынкавічы»: на сушыльным комплексе КЗСВ-30 яны дапрацавалі 5716 умоўных тон збожжа. Другое месца прысуджана звяну Аляксея Козела з СВК «Галынка» – на яго рахунку 5326 умоўных тон збожжа.
Важкі ўклад ва ўборачную кампанію ўнесла моладзь. Найлепшых вынікаў на ўборцы сярод маладзёжных экіпажаў дасягнуў экіпаж камбайна «КЗС-1218» СВК «Сынкавічы» ў складзе старшага камбайнера Мікалая Лазоўскага і камбайнера Віталія Іванішчава. Яны намалацілі 1335 умоўных тон збожжа. Другое месца прысу-джана экіпажу камбайна «КЗС-1218» філіяла «Князева» ў складзе старшага камбайнера Паўла Гарадка і камбайнера Аляксея Ранцава– на іх рахунку 1241 умоўная тона збожжа.
Пераможцам раённага спаборніцтва сярод маладых вадзіцеляў стаў трактарыст з СВК «Сынкавічы» Сяргей Петушкоў – на трактары МТЗ-1221 ён перавёз 634 умоўныя тоны збожжа.
Уручаючы пераможцам ганаровыя граматы і грашовыя прэміі, Ян Пальчыс выказаў кожнаму з іх шчырыя словы падзякі за самаадданую працу на жніве.
Са словамі віншаванняў звярнуўся да прысутных у зале Іван Жамойцін, дырэктар філіяла «Князева».
Заслужаныя ўзнагароды лепшым з лепшых на жніве ўручыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Януль. Падзякай абласнога камітэта работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны старшыня СВК «Галынка» Яўгеній Грэцкі, Ганаровай граматай райкама прафсаюза работнікаў АПК – звяно па дапрацоўцы збожжа пад кіраўніцтвам старшага машыніста КЗС Барыслава Барынбаева (СВК «Сынкавічы») і інжынер па тэхніцы бяспекі Святлана Трафімчык (СВК «Міжэрычы»).
Каштоўныя падарункі лепшым прадстаўнікам моладзі, занятым на жніве, уручыла в.а. першага сакратара РК ГА «БРСМ» Іна Шаўцова. Іх атрымалі камбайнер Аляксей Фількін (СВК «Міжэрычы»), вадзіцелі Аляксандр Пачабыт (СВК «Сынкавічы») і Уладзімір Лабовіч (СВК «Караліно»).
Выдатным падарункам усім удзельнікам свята стала выступленне музычнага фальклорнага ансамбля «Прымакі» з невялікага гарадка Міхайлова, што знаходзіцца непадалёку ад Беластока. Артысты парадавалі цудоўнымі беларускімі, польскімі і ўкраінскімі песнямі. Кожнае выступленне польскіх гасцей сустракалася бурнымі апладысментамі залы.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.