Работы набіраюць абароты

1158 На палях СВК “Галынка” набіраюць тэмпы восеньскія работы: сяўба азімых зерневых, уборка бульбы і цукровых буракоў, кукурузы на сілас. Сёлета тут вырашчаны добры ўраджай кукурузы. “Каралева палёў” займае 716 га, з іх 445 будуць выкарыстаны на корм, астатнія – на зерне. Уборку кукурузы на сілас вядуць два магутныя кормаўборачныя камбайны КВК-800, на якіх працуюць Іван Гарбар і Анатолій Жук. Адвозяць “зялёнку” ад камбайнаў ва-дзіцелі ААТ “Зэльвенская сельгасхімія” Віктар Пяткевіч, Альфонс Дземідзюк, Віктар Рыпінскі і Аляксандр Жмайдзяк, а таксама вадзіцелі і механізатары гаспадаркі. Яны да-стаўляюць груз на ферму “Груд”, дзе вядзецца закладка сіласнай траншэі. Каб корм атрымаўся якасным, сіласную масу кругласутачна трамбуюць на пагрузчыках і трактарах механізатары Аляксандр Дубель, Віктар Качук, Тадэвуш Карпей і Аляксандр Скібінскі. Кантралююць закладку сіласу спецыялісты ветэрынарнай службы гаспадаркі. Сумнявацца не прыходзіцца: вопытныя механізатары ўбяруць кукурузу ў самыя аптымальныя тэрміны. У СВК “Галынка” сяўба азімых зерневых культур даручана механізатарам Аляксандру Куліку і Дзянісу Радзіону. Працуюць яны на энерганасычаных трактарах “Беларус 3022” з камбінаванымі пасяўнымі агрэгатамі АППМ-6. На полі першага вы-творчага ўчастка мы сустрэлі галоўнага агранома Мікалая Бяляўскага, які цікавіўся ходам палявых работ. Пакуль гутарылі з механізатарамі, Мікалай Канстанцінавіч праверыў глыбіню закладкі насення ў глебу. Як кажуць: давярай, але правярай. 1159 – Сёлета азімы палетак у нас зойме 1860 гектараў, – адзначыў Мікалай Бяляўскі. – Сеем жыта і трыцікале. На гэтых работах пастаянна заняты два пасяўныя агрэгаты. Правесці асеннюю палявую кампанію стараемся якасна і ў кароткі тэрмін. Азімыя культуры забяспечваюць асноўную частку валавога збору зерня. Для атрымання добрых ура-джаяў зерневых у гаспадарцы строга захоўваюць тэхналогію вырошчвання гэтых культур. Унесена дастатковая колькасць мінеральных і арганічных угнаенняў, сяўба вядзецца толькі новымі раяніраванымі сартамі высокай рэпрадукцыі. Кантроль за якасцю работ ускладзены на загадчыкаў участкаў, якія адзначаюць гэты важны паказчык у пуцявых лістах механізатараў. Пад азімыя зерневыя ўжо ўзарана больш чым тысяча гектараў глебы. У гэтым вялікая за-слуга механізатараў Уладзіміра Сідорыка, Аляксея Дрэня, Яўгенія Пазняка, Івана Качука і Мікалая Клюйко. Старанна працуюць на культывацыі Аляксандр Залеўскі, Яўгеній Оласюк, Віктар Ляонец, на перадпасяўной апрацоўцы глебы – Аляксандр Валеўскі і Уладзімір Шмат. Своечасова праведзена хім-праполка азімага рапсу, які займае 400 га. Для ачысткі палёў ад пустазелля механізатар Арцём Оласюк уносіць гліфасаты. З асаблівай адказнасцю галынкаўскія земляробы ставяцца да вырошчвання бульбы. Сёлета гэта культура займае 120 га. Гаспадарка з’яўляецца валаўтвараючай у раёне і ўключана ў праект рэспубліканскай праграмы «Бульба». Гэта дазволіла атрымаць пэўныя дзяржаўныя прэферэнцыі. У прыватнасці, укараняць у практыку навуковыя распрацоўкі і самыя новыя тэхналогіі. Што, у сваю чаргу, дае магчымасць штогод атрымліваць добры ўраджай «другога хлеба». 1160 – Прадукцыйныя сарты беларускай селекцыі “ўладар”, “скарб”, “журавінка”, “крыніца” вырошчваем не першы год, – расказвае галоўны аграном. – Пераканаліся, што самы ўстойлівы да капрызаў надвор’я, шкоднікаў і хвароб – «скарб». На яго і ў гэтым сезоне ўскладаем вялікія надзеі. Нягледзячы на тое, што ўра-джай бульбы ў сярэднім па гаспадарцы складае пакуль 251 ц/га (у першую чаргу клубні ўбіраюць на праблемных участках), Мікалай Бяляўскі ўпэўнены, што на іншых палях ураджайнасць будзе значна вышэй. Плошчу ў трыццаць гектараў займаюць элітныя сарты. Яны пойдуць на насенне. Дарэчы, у СВК “Галынка” ўбраная бульба сартуецца па памерах. Дробная будзе адпраўлена на Рагозніцкі крухмальны завод, буйная – на захоўванне ў бульбасховішчы для далейшай рэалізацыі ў гандлёвых арганізацыях і на насенне. Уборку бульбы на камбайне “ККБ-2” вытворчасці прадпрыемства “Лідааграпраммаш” вя-дзе механізатар Сяргей Качук. На бульбакапалцы працуе Сяргей Залеўскі. Усе ўдзельнікі палявых работ забяспечваюцца гарачым харчаваннем. У час паездкі па палях мы сустрэлі спецыяльна прыстасаваны для гэтых мэт аўтамабіль, на якім вадзіцель Ігар Русак і работніца сталовай Аксана Парфенчык развозілі абеды. Днямі ў гаспадарцы пры-ступілі да ўборкі цукровых буракоў. Гэтую важную работу на буракаўборачных камбайнах “KLEINE” выконваюць Міхаіл Шкнай і Міхаіл Крыўда. Сумленнай і стараннай працай работнікі гаспадаркі забяспечваюць яе эканамічную стабільнасць і асабісты дабрабыт. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.