Работают на перспективу

Работают на перспективу

Сёлета пад сяўбу азімых зерневых культур у СВК “Міжэрычы” адведзена 1240 гектараў. Час правядзення восеньскіх палявых работ прыспешвае працаўнікоў хлебнай нівы. 

– Асноўную ўвагу ў час правядзення восень-скіх палявых работ, – адзначае галоўны аграном сельгаскааператыва Іна Ляскевіч, – мы звяртаем на тэхналогію сельскагаспадарчых работ і якасць насеннага матэрыялу. 

У дзень нашага прыезду ў гаспадарку на ворыве глебы на трактары “Джон-Дзір” працаваў механізатар Аляксандр Ляскевіч, які штодзённа перавыконвае норму выпрацоўкі. На энерганасычаных трактарах “Беларус-3022” з камбінаванымі пасяўнымі агрэгатамі Міхаіл Давыдоўскі і Віктар Ляскевіч займаліся сяўбой азімых зерневых. За дзень яны засяваюць каля 60 га, а з пачатку  сезона на іх рахунку – ужо 480 га засеяных плошчаў. 

Аляксандр Фількін і Часлаў Юшкевіч апрацоў-ваюць глебу пад сяўбу.

– Цяпер сеем азімую пшаніцу “Кобра” першай рэпрадукцыі, – удакладні-ла Іна Ляскевіч. – Меха-нізатары добра разумеюць важнасць сваёй працы і да яе ставяцца з усёй адказнасцю.

У гаспадарцы, акрамя таго, працягваецца ўборка кукурузы на зялёны корм і сілас. Гэту работу на корманарыхтоўчым камбайне “Ягуар-860” выконвае малады механізатар Сяргей Вароўскі. У сельгаскааператыве ён працуе ўсяго тры гады, але са сваімі абавязкамі  спраўляецца не горш, чым вопытныя калегі. Пры ўраджайнасці культуры 215 ц/га ён убраў 75 га. Вадзіцелі Іван Ляцкі,  Міхаіл Федзяня і Мікалай Цупрык разам з механізатарамі Дзянісам Сачком і Станіславам Штукелем на сённяшні дзень ужо перавезлі больш за 1600 т кукурузнай масы, трамбоўкай якой займаюцца вопытныя работнікі Іван Грудзінскі і Рыгор Бычак.  

На думку галоўнага агранома, наяўнасць якаснага сіласу дазволіць гаспадарцы мець прыбаўку прадукцыі жывёлагадоўлі, а значыць, і грашовых сродкаў, частку якіх можна будзе выкарыстаць для павышэння ўраджайнасці кукурузнага поля.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.