Работа, умноженная на стимул

Работа, умноженная на стимул

Сёлетняя хлебаўборачная кампанія для маладога памочніка камбайнера Аляксандра Бяляўскага – чацвёртая. У мінулым годзе экіпаж, у складзе якога працаваў юнак, ва ўнутрыгаспадарчым спаборніцтве заняў 3-е месца. Сёлета разам з камбайнерам Іванам Захаркам таксама цвёрда ўтрымліваюць  лідзіруючыя пазіцыі. Без цяжкасцей, прызнаецца Аляксандр, не абыходзіцца, але падтрымка старэйшых, памножаная на матэрыяльны стымул, дае магчымасць вытрымліваць чарговы хлебаробскі экзамен.

ецца падтрымаць тых, хто задзейнічаны на жніве-2013. Перад пачаткам уборачнай кампаніі былі распрацаваны ўмовы спаборніцтваў. Будзе вызначана па адным прызавым месцы сярод экі-пажаў камбайнаў “Ліда” і “КЗС”. Памер прэміі – 900 тыс. рублёў (500 тыс. – камбайнеру, 400 тыс. – памочніку). Вынікі работы экіпажаў падводзяцца штодзённа з пачатку жніва. За кожныя намалочаныя 55 тон збожжа камбайнер, які працуе на “КЗС-1218”, атрымлівае трохі больш за 27 тыс. руб.  Каб зарабіць такую ж суму на “Ліда-1300”, трэба намалаціць звыш 45, “КЗС-10К” – звыш 50 тон. За кожныя намалочаныя 100 тон экіпажу налічваецца прэмія ў суме 56 тысяч рублёў. Калі намалот перавысіць  500-тонны рубеж, прэмія павялічваецца да 150 тыс. руб. 

Матэрыяльнае заахвочванне вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў, залежыць ад перавезеных тон і маркі аўтамабіля. Каб атрымаць прэмію ў 28 тыс. руб. на аўтамабілі “МАЗ -555с”  неабходна перавезці звыш 70 тон збожжа, “МАЗ-555” – звыш 55 тон, “ГАЗ-53Б” – звыш 45 тон. За найбольшую колькасць умоўна перавезеных тон устаноўлена па адным прызавым месцы сярод вадзіцеляў “ГАЗаў” і “МАЗаў”. Прэмія складзе 450 тысяч рублёў.  

Умовамі спаборніцтва таксама прадугледжана дадатковая і натуральная  аплата. Будуць прэміраваны спецыялісты і механізатары, за-дзейнічаныя на ўборцы і сціртаванні саломы, дзяжурстве на збожжасушыльных комплексах і зернескладах, падсобных відах работ. Пры парушэннях тэхналогіі ўборкі, працоўнай дысцыпліны і тэхнікі бяспекі, допуску страты зерня пры абмалоце, камбайнеры пазбаўляюцца дадатковай аплаты, прэміі і натуральнай аплаты.

Работа, умноженная на стимул

Як толькі камбайны і машыны вяртаюцца з поля, зводка па ўборцы дастаўляецца ў дыспетчарскую. Тут падводзяцца вынікі работы за дзень, адразу ж налічваецца заработная плата і прэмія і з нарастаннем. Раніцай на планёрцы інфармацыя даводзіцца да ведама механізатараў. Такую ж інфармацыю можна атрымаць на працягу дня, звязаўшыся па тэлефоне з дыспетчарам.

Кожны камбайнер забяспечаны спецыяльнай кніжкай, куды ўносіць паказчыкі аб намалоце за дзень, з нарастаннем, колькасці адгружанага зерня, убраных гектарах. Графы заработнай платы і прэміі запаўняюць бухгалтары, якія строга кантралююць лічбы, прадстаўленыя камбайнерамі.  

Не абмежаваны хлебаробы і ўвагай начальніка СГФ “Дабраселецкі” Пятра Талая.  У кожны свой прыезд ён цікавіц-ца ходам уборкі, праблемамі, а з узнікшымі пытаннямі пераважна разбіраецца на месцы. Насупраць адміністрацыйнага будынка філіяла ўстаноўлены флагшток, на якім развіваецца флаг у гонар перадавікоў. Тут жа кожны дзень абнаўляецца інфармацыя аб дасягненнях лепшых камбайнераў і вадзіцеляў.

На належным узроўні ў гаспадарцы і ахова працы. Камбайнеры забяспечаны спецадзеннем і рукавіцамі, медыцынскімі аптэчкамі, вогнетушыцелямі, папяровымі ручнікамі і мыйнымі сродкамі. Пажарную бяспеку забяспечвае пост №14 РАНС. Спецыяльная машына ўвесь час, пакуль камбайны працуюць у полі, знаходзіцца побач. 

Работа, умноженная на стимул

Кожны дзень пасля рабочага дня ў механізатараў ёсць магчымасць памыцца ў душавой, якая працуе на тэрыторыі мехмайстэрні в. Цяглевічы.  

На хлебныя палеткі, дзе працуюць механізатары, 2 разы ў дзень падвозяцца гарачыя абеды. Смачныя стравы рыхтуюць у цяглевіцкай сталовай загадчыца  Галіна Лухтан, повар Раіса Дзярэчык, Вольга Лухтан, Іна Ляута. Развозіць абеды поварам дапамагае Яўгенія Удод. У сярэднім кошт абеду складае 45 000–50 000 рублёў. Аднак для механізатараў яны бясплатныя. Свініна, ялавічына, бульба ў гаспадарцы свая. Агародніна, макаронныя і крупяныя вырабы дастаўляе філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства.

У гарачую пару жніва многія школь-нікі выказалі жаданне дапамагчы філіялу. Старшакласнікі працуюць на ўборцы саломы і лічаць, што заробленыя грошы  (сярэдні дзённы заработак складае каля 75 тыс. руб.) будуць добрай падтрымкай у сямейным бюджэце. Студэнты, а таксама нядаўна дэмабілізаваныя юнакі працуюць памочнікамі камбайнераў.  

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.