Прыёмка збожжа – справа адказная

Прыёмка збожжа –  справа адказная

У напружаным рытме зараз працуе калектыў вытворчага ўчастка СК “Самаравічы” філіяла ААТ “Гроднахлебапрадукт”.

Тут штодзённа бесперапынна вядзецца прыёмка збожжа новага ўраджаю. Гружаныя зернем МАЗы з прычэпамі адзін за адным заязджаюць на тэрыторыю ўчаст-ка. Яго работнікі толькі паспяваюць прымаць залацісты груз. Прыёмка зерня праводзіцца па даўно адпрацаванай схеме. Перад тым, як трапіць пад разгрузку, кожная з машын прыпыняецца каля лабараторыі, дзе бяруцца пробы зерня на аналіз. Пасля апошняга вердыкту лабарантаў машына праяз-джае на вагавую, а адтуль – на аўтамабільныя пад’ёмнікі. Потым зерне паступае на доўгатэрміновае захоўванне ў сховішчы.

Прыёмка збожжа –  справа адказная

– Наша задача, – расказвае інжынер-лабарант Марына Гузарык, – вызначыць якасныя паказчыкі прадукту, які нам прывозяць. Праводзячы лабараторны аналіз зерня, вызначаем яго засмечанасць, вільготнасць, утрыманне клейкавіны і г.д. Сёлета да нас паступае збожжа выдатнай якасці. Добры паказчык па клейкавіне ў пшаніцы харчовага класа. 

Разгрузка зерня вя-дзецца на чатырох аўтамабільных пад’ёмніках, два з якіх прызначаны для вялікагрузных машын з прычэпамі. Калектыў участка працуе ў дзве змены. Пры неабходнасці – пераходзіць на трохзменны графік работы. Усе стараюцца аператыўна прыняць новы ўраджай, каб звесці да мінімуму прастой транспарту. 

Па словах  старшага  майстра ўчастка Івана  Сачка, сёлета з гаспадарак Зэльвенскага, Мастоўскага і Слонімскага раёнаў чакаецца паступленне больш за 6 тысяч тон збожжа. На збожжа-складах размесціцца  больш за 3 тысячы тон харчовага жыта, каля 3 тысяч тон харчовай пшаніцы. Па неабходнасці зерне адгружаецца на далейшую перапрацоўку на камбікормавыя і мукамольныя прадпры-   емствы ААТ “Гроднахлебапрадукт”.

Прыёмка збожжа –  справа адказная

Трэба адзначыць, што да прыёмкі новага ўраджаю тут падрыхтаваліся грунтоўна. Перад пачаткам жніва быў праведзены рамонт дахаў збожжаскладоў, абсталявання, пабелка і дэзін-фекцыя вытворчых памяшканняў. На сезон уборкі штат участка папоўніўся  часовымі рабочымі.  22 ліпеня паступілі першыя тоны хлеба. Цяпер гэтая лічба складае 3500 тон. Паспяхова  вядуць здачу СВК  “Галынка”, “Караліно”, СГФ “Славацічы”. 

Надзейную работу аўтамабільных пад’ём-нікаў, транспарцёраў і іншых механізмаў участ-ка забяспечваюць трактарыст Міхаіл Грэцкі, слесары-электрыкі Валерый Урбановіч і Мар’ян Бібліс, газаэлектразваршчык Мікалай Серада. Своечасовую выгрузку і адгрузку зерня, належны парадак на збожжаскладах і тэрыторыі падтрымліваюць грузчыкі Мікалай Серада, Уладзімір Агееў, Андрэй Шыла, Сяргей Тырля. 

Прыёмка збожжа –  справа адказная

У час наведвання ўчастка давялося пагутарыць з часовымі рабочымі і вадзіцелямі, якія прывозяць сюды збожжа з гаспадарак. 

– Затрымак  з прыёмкай зерня няма, – расказвае вадзіцель МАЗа СВК “Галынка” Іван Марчук. – Хутка разгрузіўся, і цяпер спяшаюся зноў да камбайнаў.

Трэба сказаць, што гэты выдатны вадзіцель паспявае ўсюды: і на збожжасушыльны комплекс гаспадаркі  з палеткаў зерне дастаўляць, і на гэты ўчастак, і іншыя прадпрыемствы.

– Ужо трэці сезон працую вагаўшчыцай, – гаворыць Валянціна  Пацалуйка. – Гэта добрая магчымасць зарабіць. Да таго ж і работа падабаецца. 

Каб зерне ў засеках добра захоўвалася, па-трэбна дасканала вы-трымаць тэхналогію за-кладкі. Безумоўна, узнікаюць праблемныя пытанні на вытворчасці, але іх стараюцца аператыўна вырашаць. Не толькі вырасціць, але і зберагчы хлеб – справа дзяржаўнай важнасці. Гэта добра разумеюць работнікі вытворчага ўчастка. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.