Прыміце віншаванне з нагоды дзяржаўнага свята – Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянціна Семянякі

ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ ЗЭЛЬВЕНШЧЫНЫ!

Прыміце віншаванне з нагоды дзяржаўнага свята – Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, стварыла ўмовы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў, вызначыла ход сусветнай гісторыі. Для нашай рэспублікі падзеі той пары далі магчымасць на нацыянальнае самавызначэнне і ўласную дзяржаўнасць.

З імем Кастрычніцкай рэвалюцыі мы звязваем шматлікія здзяйсненні і працоўныя дасягненні нашага народа, якія і дагэтуль працягваюць заста- вацца прадметам нашага асаблівага гонару. Сёння Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным напрамкам развіцця. Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый – галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.

Шчыра спадзяюся, што далейшыя каструктыўныя перамены наша краіна будзе ажыццяўляць толькі мірным шляхам пераўтварэння.

У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым родным моцнага здароўя, шчасця, спакою і міру, новых працоўных дасягненняў на карысць Рэспублікі Беларусь!

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены