Версия для слабовидящих

Бяспека пачынаецца з адказнасці: зэльвенскія выратавальнікі праводзяць сустрэчы ў працоўных калектывах

17 июля 2026
Просмотры: 706

Бяспека пачынаецца з адказнасці: зэльвенскія выратавальнікі праводзяць сустрэчы ў працоўных калектывах

Прафілактыка ў працоўных калектывах – гэта не сумныя лекцыі, а жывы дыялог, дзе людзі маюць магчымасць напрамую задаць пытанні спецыялістам і атрымаць кампетэнтныя адказы. Менавіта ў такім фармаце прайшла сустрэча першага намесніка начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іслана Іманжанава з калектывам Зэльвенскай санаторнай школы-інтэрната.

Размову пачалі са статыстыкі. Прадстаўнік МНС агучыў аператыўную абстаноўку ў раёне і прывёў канкрэтныя прыклады пажараў, дзе фатальную ролю адыграла чалавечая бестурботнасць. Выснова адна – кошт секунднай няўважлівасці бывае занадта высокі. 

Паколькі лета зараз у самым разгары, ключавой тэмай абмеркавання сталі паводзіны на вадзе. Выратавальнік заклікаў дарослых да пільнасці і даў рэкамендацыі, як зрабіць адпачынак бяспечным.   

– Адпачываючы ля вадаёма, выбірайце толькі спецыяльна абсталяваныя для купання пляжы, – распавёў Іслан Іманжанаў. – Ніякага алкаголю і ні на секунду не выпускайце з-пад увагі непаўналетніх! Памятайце, што менавіта вы адказваеце за бяспеку сваіх дзяцей. 

Ад тэорыі перайшлі да практыкі: для педагогаў быў праведзены майстар-клас па выкарыстанні вогнетушыцеля, нагаданы алгарытм дзеянняў у выпадку вогненнага надзвычайнага здарэння.   

Пагаварылі і аб важнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Невялікі прыбор рэагуе на задымленне і імгненна апавяшчае аб небяспецы. Прадстаўнік райаддзела МНС рэкамендаваў устанавіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік у кожным жылым пакоі і абавязкова сачыць за яго спраўнасцю: своечасова мяняць батарэйку (крону)  і перыядычна чысціць ад пылу.   

Завяршаючы сустрэчу, Іслан Іманжанаў адказаў на ўсе пытанні, а каб карысныя веды заўсёды былі пад рукой, уручыў кожнаму ўдзельніку памяткі ад службы «101».

Зэльвенскі РАНС

Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

28 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (1 часть)Шаг за шагом, благодаря созидательному труду зельвенцев и всесторонней заботе государства сельские населенные пункты района заметно преображаются. Агрогородок Елка наглядно доказывает, что...
Агрогородок Князево дружелюбность соседей спокойствие и комфорт для приезжих

20 августа 2026
Агрогородок Князево: дружелюбность соседей, спокойствие и комфорт для приезжихАгрогородок Князево, историческими корнями уходящий в середину XIX века, на сегодняшний день – центр Кремяницкого сельсовета – расположен в очень выгодном месте: минут 15 езды до райцентра и п...