Версия для слабовидящих

Вясновы лёд небяспечны: рэйд на Зэльвенскім вадасховішчы

Просмотры: 504

Вясновы лёд небяспечны: рэйд на Зэльвенскім вадасховішчы

Вясна ўступае ў свае правы: сонца з кожным днём прыгравае ўсё мацней, і лёд на Зэльвенскім вадасховішчы імкліва губляе сваю былую трываласць. Знешне ён яшчэ можа здавацца маналітным, але ўнутры ужо становіцца друзлым, прасякнутым вадой і вельмі ненадзейным. Менавіта ў гэты пераходны перыяд, калі звыклыя шляхі па лёдзе ператвараюцца ў пастку, рызыка правалаў пад лёд узрастае шматкроць. Каб папярэдзіць трагедыі і нагадаць грамадзянам аб смяротнай небяспецы, на берагах Зэльвенскага вадасховішча прайшоў сумесны прафілактычны рэйд. 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі Зэльвенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і прадстаўнікі раённага таварыства выратавання на водах. Спецыялісты правялі тлумачальныя гутаркі з аматарамі зімовай рыбалкі і проста адпачывальнікамі. Ратавальнікі расказвалі пра падступства вясновага лёду, тлумачылі, як распазнаць небяспечныя месцы і што рабіць, калі вы ці нехта побач апынуўся ў ледзяной вадзе. Усім, каго сустрэлі на вадаёме, уручалі памяткі з правіламі бяспечных паводзін і нумарамі экстраных службаў. 

– У сувязі з устанаўленнем плюсавой тэмпературы паветра на тэрыторыі Зэльвенскага раёна пачалося актыўнае разбурэнне лядовага пакрыцця. Лёд становіцца слабым, асабліва каля берага. Улічваючы гэтае выхад на лядовае пакрыццё на тэрыторыі Зэльвенскага раёна забаронены з 4 сакавіка, – адзначыў старшыня раённага таварыства выратаваня на водах. – Мы заклікаем кожнага: не рызыкуйце жыццём дзеля сумніўнага задавальнення ці кароткага шляху. 

Выратавальнікі ў чарговы раз звяртаюцца да ўсіх жыхароў раёна: ніякі ўлоў ці скарачэнне шляху не параўнаюцца з цаной чалавечага жыцця. Адмоўцеся ад выхаду на лёд, дачакайцеся, пакуль вадаёмы поўнасцю вызваляцца ад лёду, і выбірайце для адпачынку толькі бяспечныя месцы.

Зельвенский РОЧС

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

28 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (1 часть)Шаг за шагом, благодаря созидательному труду зельвенцев и всесторонней заботе государства сельские населенные пункты района заметно преображаются. Агрогородок Елка наглядно доказывает, что...
Агрогородок Князево дружелюбность соседей спокойствие и комфорт для приезжих

20 августа 2026
Агрогородок Князево: дружелюбность соседей, спокойствие и комфорт для приезжихАгрогородок Князево, историческими корнями уходящий в середину XIX века, на сегодняшний день – центр Кремяницкого сельсовета – расположен в очень выгодном месте: минут 15 езды до райцентра и п...