Версия для слабовидящих

Бяспека ў фокусе ўвагі. Зэльвенскі РАНС правёў рэйд па домаўладаннях

Просмотры: 799

Бяспека ў фокусе ўвагі. Зэльвенскі РАНС правёў рэйд па домаўладаннях

Найбольшая колькасць пажараў адбываецца па віне чалавека. Часцей за ўсё надзвычайныя сітуацыі здараюцца ў дамах, дзе пражываюць адзінокія і пажылыя грамадзяне, а таксама асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

У Зэльвенскім раёне з пачатку года адбылося ўжо 7 пажараў, а найбольшая колькасць узгаранняў была зарэгістравана па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры спальванні смецця і сухой расліннасці. 
На гэты раз выратавальнікі правялі прафілактычную работу з жыхарамі Зэльвенскага сельскага савета і нагадалі грамадзянам правілы бяспекі.

Людзі, як і раней, наводзяць парадак на прысядзібных участках, выбіраючы часам не самы бяспечны спосаб і спальваюць сухую траву. Выратавальнікі растлумачылі, як без шкоды для здароўя і навакольнага асяроддзя утылізаваць расліннае смецце, і нагадалі правілы развядзення вогнішчаў на падворку.

– Спальваць сухую траву на корані строга забаронена! Калі вы вырашылі спаліць смецце ці сухія галінкі, то рабіце гэта бяспечна. Ачаг узгарання павінен быць акапаны, і побач неабходна трымаць вядро з вадой, рыдлёўку або аўтамабільны вогнетушыцель, які дапаможа справіцца з некантралюемым гарэннем, – нагадалі прадстаўнікі службы «101». 

Не засталіся па-за ўвагай супрацоўнікаў МНС і пытанні бяспекі ў доме. Інспектары МНС парэкамендавалі рэгулярна правяраць спраўнасць электрапрыбораў і перад выхадам з дому выключаць іх з разеткі, а ацяпляльныя прыборы эксплуатаваць у адпаведнасці з інструкцыяй і не забываць пра ежу, што рыхтуецца на пліце. Каб своечасова зрэагаваць на пажар, выратавальнікі параілі ўстанавіць у кожным жылым пакоі аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які зможа ноччу разбудзіць жыхароў і паведаміць аб бядзе.

Маргарыта СЯЎКО

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 


 

Проект Живет деревня  живет страна агрогородок Бородичи  с деревенской душой и городским комфортом  часть

23 октября 2026
Проект "Живет деревня - живет страна": агрогородок Бородичи - с деревенской душой и городским комфортом (1 часть)Условия для жизни, которые не уступают городским. Люди остаются здесь, создают семьи, рожают детей. Старожилы с душой принимают новоселов. Все живут в красив...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

30 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (2 часть)В проекте «Живет деревня – живет страна!» продолжаем рассказывать про агрогородок Елка Сынковичского сельсовета.Жизнь в населенном пункте организована на принципах взаимного доверия и откр...
Проект Живет деревня  живет страна рассказываем об агрогородке Елка  часть

28 сентября 2026
Проект "Живет деревня – живет страна!": рассказываем об агрогородке Елка (1 часть)Шаг за шагом, благодаря созидательному труду зельвенцев и всесторонней заботе государства сельские населенные пункты района заметно преображаются. Агрогородок Елка наглядно доказывает, что...