Проголосуем за нашу землячку

Проголосуем за нашу землячку

Па 31 студзеня 2014 года ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры Зубраня” будзе праходзіць IV фінальны тур творчага конкурсу па падтрымцы юных вакалістаў “Звонкая раніца – 4”. У ім удзельнічае і вучаніца 11 класа Дзярэчынскага дз/с-СШ Вераніка Сталпец.

Конкурс “Звонкая раніца” прынцыпова адрозніваецца ад усіх вакальных конкурсаў, якія праводзяцца ў нашай краіне.  Праект найперш адукацыйны: канкурсанты вучацца трымацца на сцэне, даваць інтэрв’ю, удасканальваць вакальнае майстэрства.

У конкурсе прымаюць удзел вучні 7–11 класаў сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў, якія маюць вакальныя даныя. Па выніках кастынгаў, якія прайшлі ў канцы кастрычніка – пачатку лістапада мінулага года, журы вызначыла 42 юныя спевакі з 26 раёнаў Беларусі. Сярод іх і Вераніка Сталпец.

Спявае Вераніка з дзяцінства. Яе вакальныя здольнасці былі заўважаны яшчэ ў дзіцячым садзе. Дзяўчынка – пастаянны ўдзельнік школьных і раённых канцэртных праграм і конкурсаў выканаўчага майстэрства. Дарэчы, на апошніх не раз выходзіла пераможцай. За дасягнутыя поспехі ў творчай дзейнасці школьніца неаднаразова заахвочвалася.

У якасці музычнай кампазіцыі Вераніка выбрала песню “Словы”, якая была прадстаўлена на Еўрабачанні ў 2010 годзе спеваком з Ізраіля. І вось поспех усміхнуўся Вераніцы.

Кожны з нас можа падтрымаць Вераніку, атправіўшы смс з тэкстам 01 на нумар 7755. Відэазапісы выступленняў канкурсантаў “Звонкай раніцы – 4” выкладзены на афіцыйным сайце конкурсу www.zr.ng-press.by

 

Давайце разам прагаласуем за нашу зямлячку!  \»зямлячку\».

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.