Профессиональный праздник — юбилейный

Профессиональный праздник - юбилейный

Заўтра супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у 15 раз будуць адзначаць сваё прафесійнае свята. Гэта добрая нагода яшчэ раз расказаць нашым чытачам аб людзях, якія выбралі нялёгкую, але так патрэбную грамадству прафесію. 

Спектр задач – шырокі

– Наш раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, як і ўсе падраздзяленні МНС, – расказвае намеснік начальніка РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Сяргей Грабун, – быў створаны на базе ваенізаванай пажарнай службы. У склад Зэльвенскага РАНС увайшлі гарадская ПАВЧ №1, а таксама пажарныя аварыйна-выратавальныя пасты ў вёсках Цяглевічы, Караліно, Падгрушаны, Снежная і інспекцыя Дзяржаўнага пажарнага нагляду. Першым кіраўніком аддзела быў Эдуард Нужкоў, затым яго змянялі Вячаслаў Анішчык і Сяргей Антановіч.

Паступова служба развівалася. Сёння акрамя тушэння пажараў мы ў сілах вырашаць даволі шырокі спектр задач: ліквідоўваць вынікі дарожна-транспартных здарэнняў, выратоўваць людзей на вадзе, разбіраць завалы і шукаць пад імі пацярпелых.

Профессиональный праздник - юбилейный

Напрыклад, толькі ў мінулым годзе нашы змены здзейснілі 49 баявых выездаў, ліквідавалі 21 пажар. Было праведзена 6 спецыяльных тактычных вучэнняў і больш за 80 заняткаў. Сучасная сітуацыя ў грамадстве патрабуе ад супрацоўнікаў актыўнай і наступальнай прафілактычнай работы. Працуем у цесным узаемадзеянні з многімі службамі раёна – упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, ад-дзелам адукацыі, спорту і турызму, РАУС, старшынямі сельсаветаў.

Нашы супрацоўнікі заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу тым, хто мае ў  ёй патрэбу. Але, на вялікі жаль, не ўсё нам пад сілу. Варта адзначыць, што некаторыя грамадзяне абыякава адносяцца да жыцця свайго і сваіх блізкіх, часта спадзяюцца на шчаслівы выпадак. Пажары ў кватэрах і домаўладаннях у 95% адбываюцца з-за абыякавасці саміх гаспадароў. У большасці выпадкаў людзі гінуць па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём у нецвярозым стане.

На выезд – па першым сігнале

На ўзбраенні выратавальнікаў-пажарных знаходзіцца сучасная тэхніка. Іх будні праходзяць, як і ў любым вайсковым падраздзяленні – напружана і згодна з раскладам унутранай службы. У час нашага наведвання ПАВЧ №1 баявое дзяжурства несла змена №1, якая лічыцца адной з лепшых сярод падраздзяленняў РАНС. Акрамя баявых выездаў на пажары і ліквідацыю надзвычайных сітуацый выратавальнікі дзяжурнай змены займаюцца фізіч-най, пажарна-аварыйнай выратавальнай падрыхтоўкай, адпрацоў-ваюць тэхніку на выпадак выканання тактычных задач, праводзяць заняткі па медыцынскай і псіхалагічнай падрыхтоўцы. За кожным супрацоўнікам часці замацавана тэрыторыя, якую яны перыядычна наведваюць, праводзяць аб-следаванні жылых памяшканняў і вядуць з насельніцтвам прафілактычную работу па папярэджанні пажараў.

– Пасля паступлення ў цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паведамлення аб пажары,– расказвае начальнік каравула Дзмітрый Скіба,– дыспетчар адразу ж падае сігнал нараду пажарнай аварыйна-выратавальнай часці. Уключаецца сірэна, расчыняюцца вароты боксаў – і пажарная тэхніка праз хвіліну ўжо знаходзіцца ў дарозе. Па рацыі паведамленне аб надзвычайнай сітуацыі перадаецца таксама на пажарныя пасты, размешчаныя ў сельскай мясцовасці.

Тут служаць сапраўдныя мужчыны

– Супрацоўнікі аддзела пастаянна ўдасканальваюць сваё прафесійнае майстэрства і прадаўжаюць традыцыі, якія былі закладзены папярэднікамі, – працягвае размову Сяргей Грабун. –
У нас няма выпадковых людзей – тут служаць сапраўдныя мужчыны. Кожны навічок на працягу некалькіх месяцаў правяраецца на прафесійную годнасць.

У дзень прафесійнага свята хочацца цёплым словам успомніць ветэранаў, якія на працягу многіх гадоў сумленна служылі ў нашым калектыве – гэта Васілій Кічук, Сяргей Антановіч, Васілій Раманчук, Аляксандр Карней, Сяргей Булыга, Юрый Сай, Анатолій Гулевіч, Ула-дзімір Карней, Віктар Лагуноў і іншыя.

Па выніках мінулага года лепшай у РАНС прызнана змена №1 ПАВЧ №1 (начальнік каравула Дзмітрый Скіба). У гэтым падраздзяленні ўзорна выконваюць свае абавязкі камандзір ад-дзялення Уладзімір Горны і яго былы вучань, цяпер старшы пажарны Станіслаў Панасік, вадзіцель Ігар Тарыма, дыспетчар Юрый Камарэц.

Профессиональный праздник - юбилейный

Штогод выдатных вынікаў дабіваецца асабовы састаў ПАВП №11 в.Кара-ліно, які ўзначальвае Валерый Малчун. За ўзорнае выкананне сваіх абавязкаў ён узнагароджаны нагрудным знакам МНС “Выдатнік”, яго партрэт занесены на раённую Дошку гонару. На добрым рахунку і камандзіры аддзяленняў Мікалай Земба, Дзмітрый Лабовіч, вадзіцелі Міхаіл Новыш і Сяргей Сакалоўскі.

Зэльвенскі РАНС ганарыцца супрацоўнікамі, якія аддалі службе больш за дваццаць гадоў. Сярод іх – старшы інжынер функцыянавання грамадзянскай абароны Сяргей Сурага, старшына Алег Александровіч, дыспетчар Андрэй Нагула, старшы вадзіцель Андрэй Камякевіч, пажарны Сяргей Малчун, вадзіцель Валянцін Чура (ПАВЧ №1), начальнік паста Сяргей Іванчук і вадзіцель Віктар Бурдук (ПАВП №14), вадзіцель Валянцін Чура (ПАВП №12),  старшы інспектар па справаводству Алена Гарадок і многія іншыя.

Самааддана служыць і моладзь – гэта камандзір аддзялення Андрэй Гаеўскі і вадзіцель Андрэй Ламека (ПАВП №13), камандзір аддзялення Дзяніс Воднік (ПАВП №14), пажарныя Сяргей Данік і Вадзім Капыловіч (ПАВЧ №1).

Вялікую прафілактычную работу праводзіць калектыў інспекцыі Дзяржаўнага пажарнага нагляду РАНС, якую ўзначальвае вопытны спецыяліст Сяргей Бурдук. Адказна выконваюць свае абавязкі інспектары Аляксандр Болцік, Павел Нядзвецкі і Антон Ліпскі.

Напярэдадні прафесійнага свята хочацца пажадаць, каб больш нішто не азмрочвала будні і святы нашых землякоў, а нашым супрацоўнікам і калегам – моцнага здароўя і, па традыцыі, “сухіх рукавоў”. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.