Признание Станиславы Призван

Признание Станиславы Призван

У Палацы культуры ветэранаў г.Мінска адбыўся III рэспубліканскі вакальны конкурс «Песні Перамогі». У песенным спаборніцтве прымалі ўдзел 17 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны. Наш раён прадстаўляла Станіслава Прызван, якая па жараб’ёўцы выступала пад дзявятым нумарам. Згодна з рэгламентам, кожнаму канкурсанту неабходна было выканаць дзве песні: адну абавязкова пра вайну, другую – на выбар. Лепшых вызначала журы на чале з народным артыстам Беларусі кампазітарам Эдуардам Зарыцкім. Па выніках галасавання перамога была прысуджана барысаўчанцы. Другімі сталі прадстаўнікі з Мінска і Гомеля. Трэцяе месца падзялілі адразу тры канкурсанты, у ліку якіх і наша зямлячка. Акрамя  галоўных (тэле-візара і магнітолы), кожны пераможца атрымаў памятныя прызы. Аб сваім захапленні песняй Станіслава Прызван ахвотна згадзілася падзяліцца з чытачамі “Працы”.

Признание Станиславы Призван

 

– Станіслава Станіславаўна, раскажыце, калі ласка, як вы апынуліся на конкурсе?

– Два гады таму начальнік аддзела культуры райвыканкама Галіна Раманчук запрасіла мяне ў народны хор ветэранаў вайны і працы “Успамін”, які дзейнічае пры раённым Доме культуры. На занальным фестывалі ветэранскіх калектываў, які праходзіў у  Ваўкавыску ў 2012 годзе, кампетэнтнае журы вылучыла мяне як салістку на XI рэспубліканскі фестываль народнай творчасці. Гродзенскую вобласць прадстаўляў, акрамя мяне, народны хор слонімскага Дома культуры. З песняй “Любоў і радасць” я стала лаўрэатам фестывалю.

Сёлета мяне выбралі ўжо для ўдзелу ў III рэспубліканскім вакальным конкурсе “Песні Перамогі”. Мацнейшыя галасы з Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей з прафесіянальных вакальных студый і школ дэманстравалі сваю праграму. Я адна прадстаўляла на конкурсе Гродзеншчыну. Адразу адзначу, што барацьба была не з лёгкіх. Прыгожыя мелодыі, пастаноўка голасу, падабраны рэпертуар… Да такога я не была гатова і нават крыху разгубілася. Аднак атмасфера сцэны, падтрымка публікі практычна з першых маіх акордаў адыгралі вялікую ролю – і, як потым адзначыў старшыня журы Эдуард Зарыцкі, выступіла я дастойна. Дзякуючы маім любімым песням “Помняць людзі” і “Выйду я ў лугі” мне пашчасціла трапіць у тройку мацнейшых. Зараз ужо ўяўляю сабе фармат песенных турніраў такога ўзроўню і ведаю, як да іх рыхтавацца. Хочацца верыць, што яшчэ не раз парадую сваёй творчасцю сталічных слухачоў.

– Адкуль бярэ пачатак ваша захапленне песняй?

– Песня і сцэна – не толькі захапленне, гэта маё жыццё, мой стымул. Ёсць музыка – і я ёю жыву. Голас і музычны слых мне, як і маім сёстрам і брату, перададзены ў спадчыну. Бацька вельмі любіў песню, практычна не разлучаўся з ёй ні на хвіліну. Маці мела моцны голас, спявала ў царкоўным хоры. Яны сталі нашымі першымі хатнімі настаўнікамі музыкі. Вучылі тэхніцы выканання, правільнасці дыхання, нотнай грамаце. Дзіцячыя вы-ступленні і зараз паўстаюць перад вачамі – каля прыпечка, узняўшы высока галаву, я эмацыянальна выступаю перад роднымі і суседзямі. Мне здавалася, што спяваю я бездакорна, аднак тата пастаянна знаходзіў памылкі і прымушаў над імі працаваць.

Шмат чаго ўзяла і з урокаў спеваў, якія выкладала ў школе Валянціна Сцяцко (да гэтай пары ўспамінаю яе з удзячнасцю). Менавіта яна заўважыла мае здольнасці, вылучыла сярод астатніх вучняў мой голас як самы моцны, а потым шмат займалася са мной. Хутка я пачала выступаць на школьных, раённых, абласных мерапрыемствах.

– Ці  марылі аб кар’еры спявачкі? 

– Так, хацелася паспрабаваць сябе на вялікай сцэне. Але па сямейных абставінах не давялося атрымаць спецыяльную адукацыю. Адразу пасля заканчэння школы пайшла, як кажуць, на свой хлеб. Працавала ў Крамяніцкім сельскім клубе, затым – у раённым Доме культуры. З ахвотай прымала ўдзел у розных канцэртах. Хоць мае мары стаць папулярнай артысткай не спраўдзіліся, з песняй не разлучаюся. 

– У вашай скарбонцы ёсць узна-гароды?

– Практычна кожнае маё выступленне адзначаецца цёплымі апладысментамі гледачоў. Гэта для мяне самая высокая ўзнагарода. Ёсць пэўная катэгорыя зэльвенцаў, якім падабаецца мой рэпертуар, дарэчы, да якога падыходжу вельмі сур’ёзна. Таму хочацца сказаць ім вялікі дзякуй за пры-знанне, падтрымку і разуменне.

Усе свае дыпломы, падзякі, памятныя сувеніры і прызы берагу, як самае дарагое, бо з кожным з іх звязана часцінка маёй душы, майго артыстычнага жыцця.

– Калі вы ўжо загаварылі пра рэпертуар, якім песням аддаецца перавага і, наогул, якая музыка адпавядае вашаму ўнутранаму стану?

– Спачатку я знаёмлюся з тэкстам. Ён павінен быць глыбокі і абавязкова змяшчаць аповед пра лёс, жыццё ці нейкі адзін, але вельмі яркі эпізод, які дайшоў бы да самага сэрца, крануў самыя патаемныя куточкі душы. Калі словы мне падабаюцца, праслухваю мелодыю. Яны, дарэчы, павінны быць адзіным непарыўным цэлым. Немалаважную ролю адыгрывае і тэмбр голасу. Ёсць песні, якія мне вельмі падабаюцца, але разумею, што іх не пра-спяваю. Выбраны мною рэпертуар настолькі дарагі, што яго помню ўсё жыццё. Прыйдзе на памяць слова-другое з музычнага твора маладых гадоў, і магу так проста праспяваць усю песню (аўт. – напявае знаёмыя мелодыі).

– Акрамя песні, чым яшчэ любіце займацца?

 

– Жыццё пастаянна прапаноўвае магчымасці пачаць нешта новае. Калі адчуваю, што вычарпала сябе ў нечым ці штосьці надакучыла, знаходжу новы аб’ект для поля дзейнасці. Часу сумаваць у мяне няма. Сама прыдумваю мадэлі свайго сцэнічнага адзення, затым дапаўняю нейкімі дэталямі (гэта могуць быць ланцужкі, вырабы з бісеру, рознакаляровыя шалі), шыю, вяжу. Асвоіла работу з саломкай, зусім нядаўна пачала плесці вырабы з газетнай лазы. Вельмі люблю дарыць свае работы. А яшчэ ў мяне ёсць прыся-дзібны ўчастак і невялікая гаспадарка. Праца на агародзе – таксама захапленне, адпачынак для душы і цела. Галоўнае, што мяне ўсюды суправа-джае музыка.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.