Прэзідэнт запатрабаваў ад урада зрабіць усё магчымае і немагчымае для захавання кваліфікаваных кадраў на рынку працы.

Учора Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па бягучай сітуацыі на рынку працы і сацыяльнай абароне насельніцтва. На нарадзе прадметна разглядалася сітуацыя на рынку працы краіны, паведамляе БЕЛТА. «Гэтая тэма асабліва актуальная, паколькі закранае інтарэсы многіх людзей і ўплывае на стабільнасць грамадства і дзяржавы», — сказаў Прэзідэнт. Ён адзначыў, што яму дакладваюць пра трывожныя тэндэнцыі ў гэтай сферы. «Скарачаецца колькасць занятага насельніцтва, ды і няпоўная занятасць расце», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт нагадаў прысутным, і асабліва ўраду, аб першараднай задачы: «Як бы ні было цяжка, неабходна захаваць кваліфікаваныя кадры. Для гэтага трэба зрабіць не толькі ўсё магчымае, але і немагчымае». Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад удзельнікаў нарады аб’ектыўнай ацэнкі існуючай сітуацыі, весці размову па сутнасці, не адыходзячы ад вострых пытанняў. «Неабходна выявіць сапраўдныя прычыны працэсаў, што адбываюцца, і выпрацаваць меры неадкладнага рэагавання», — паставіў задачу Прэзідэнт. «Мы не можам дапусціць сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і ў працоўных калектывах. Гэта найважнейшая задача ўрада, органаў улады на месцах. Справа не ў сацыяльнай напружанасці. Справа ў тым, што кожны чалавек павінен мець права на працу, магчымасць атрымаць гэтую працу як сродак даходаў, каб утрымліваць сям’ю. Вось і ўся праблема», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнту было даложана аб прычынах узнікнення праблем, аб тым, што перашкаджае іх вырашэнню, і галоўнае, аб мерах, якія неабходна прыняць для забеспячэння занятасці і стабільнасці на рынку працы. Вывучэннем сітуацыі ў рэгіёнах займалася маніторынгавая група. На нарадзе было прадстаўлена бачанне прычын негатыўных з’яў. Кіраўніку дзяржавы далажылі, што сітуацыя на рынку працы ў Беларусі кіруемая і даволі стабільная. Прынятыя раней і прымаемыя зараз меры даюць магчымасць утрымліваць беспрацоўе ў сацыяльна прымальных межах, а таксама забяспечваць неабходныя гарантыі і кампенсацыю насельніцтву. У немалой ступені на ўзровень беспрацоўя паўплывала прыняцце ў красавіку 2015 года дэкрэта аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства. Пэўны ўплыў аказвае і знешняя працоўная міграцыя. Так, у 2014 годзе паток працоўных мігрантаў з Украіны павялічыўся ў 3 разы і склаў амаль 18 тысяч чалавек. У асноўным яны былі ўладкаваны па рабочых спецыяльнасцях. Сітуацыя на рынку працы ў гэтай частцы знаходзіцца пад кантролем. Разам з тым пад уздзеяннем знешніх крызісных фактараў сфарміраваліся негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы. Пераважная большасць прадпрыемстваў знаходзіць выйсце са становішча, спраўляецца з крызіснымі з’явамі ўласнымі сіламі. Аднак на шэрагу прадпрыемстваў, пераважна ў прамысловай і будаўнічай галінах, сітуацыя больш складаная. *** Захаванне працоўных калектываў — адна з асноўных задач, якія стаяць сёння перад урадам, мясцовымі ўладамі, кіраўнікамі прадпрыемстваў, сказала журналістам пасля нарады намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава. «У аснове павінен быць чалавек. Разглядаючы пытанні занятасці, у першую чаргу неабходна не дапусціць таго, каб людзі заставаліся без працы». Залогам гэтага служыць стабільная і эфектыўная работа прадпрыемстваў, якія павінны выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю, дыверсіфікаваць рынкі збыту, працаваць над змяншэннем дэбіторскай запазычанасці і зніжэннем затрат. «У сувязі з гэтым кіраўнікі прадпрыемстваў павінны прымаць сур’ёзныя рашэнні, каб тыя працавалі стабільна і без збояў», — лічыць яна. Віцэ-прэм’ер па даручэнні кіраўніка дзяржавы наведала шэраг прадпрыемстваў, у тым ліку Мінскі трактарны завод, паразмаўляла з працоўнымі калектывамі. Сітуацыю на МТЗ Наталля Качанава ацэньвае як стабільную. «Сёння прадпрыемства працуе ў дзве змены. Важна, каб гэтая стабільнасць захоўвалася, каб былі работа, прадукцыя», — сказала яна, дадаўшы, што на гэтым і іншых прамысловых прадпрыемствах не абыходзіцца без праблем. «Кіраўнікі імі займаюцца, і ад аператыўнасці, эфектыўнасці прынятых мер залежаць эканамічныя поспехі, а значыць, і стабільнасць працоўных калектываў», — рэзюмавала намеснік прэм’ер-міністра.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.