Представители международного благотворительного объединения «София» побывали на Зельвенщине

Аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в.Мадзейкі наведалі прадстаўнікі Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Сафія” – муж і жонка Гары і Кэйлін Джон і выканаўчы дырэктар Сяргей Зубовіч. Гасцей цікавіла, наколькі мэтазгодна былі  выкарыстаны сродкі, выдзеленыя фондам на патрэбы аддзялення.

 

Представители международного благотворительного объединения "София" побывали на Зельвенщине

Представители международного благотворительного объединения "София" побывали на Зельвенщине

 

Дэвізам Міжнароднага аб’яднання з’яўляюцца словы: “Дапамагаць людзям, каб яны змаглі ў наступным дапамагчы сабе самі”. І яго гуманітарныя праекты–яркае таму пацвярджэнне. МДГА “Сафія” супрацоўнічае з усімі, хто звернецца па дапамогу, з тымі, каму яна сапраўды неабходна.
–Наш абавязак–бескарысна дапамагаць лю-дзям,–адзначаюць амерыканцы Гары і Кэйлін Джон.–А яшчэ мы хочам паказаць прыклад сваім дзецям і ўнукам (у сям’і Джон 7 дзяцей і 31 унук), наколькі важна клапаціцца аб іншых, асабліва сацыяльна неабароненых катэгорыях грамадзян, каб яны адчувалі клопат і ўвагу, што не пакінуты з цяжкай жыццёвай сітуацыяй сам-насам.
Па словах валанцёраў, яны хочуць прытрымлівацца прыкладу Іісуса Хрыста, які спрабаваў працягнуць руку дапамогі кожнаму чалавеку.
Муж і жонка выказалі згоду ехаць у любую частку свету для ажыццяўлення гуманітарнай місіі. І былі вельмі задаволены, калі даведаліся, што іх накіроўваюць у Беларусь (да гэтага яны на працягу двух гадоў ажыццяўлялі гуманітарную дзейнасць у Расіі).
–Нам вельмі спадабалася ваша краіна і людзі, якія тут жывуць: гасцінныя, шчырыя і добразычлівыя,–дзеляцца ўражаннямі валанцёры.–Мы пераканаліся, што ў вас удзяляецца вялікая ўвага тым катэгорыям насельніцтва, якім неабходна сацыяльная падтрымка. Мы атрымалі вялікае задавальненне ад таго, што змаглі ўнесці свой уклад у аказанне дапамогі.
У час сустрэчы прадстаўнікі Міжнароднай дабрачыннай арганізацыі цікавіліся ўмовамі пражывання людзей пажылога ўзросту, іх станам здароўя. Госці з замежжа далі высокую ацэнку прафе-сійным і чалавечым якасцям работнікаў сацыяльнай сферы нашага раёна, адзначылі іх чуйны клопат пра людзей.
На памяць аб сустрэчы Гары і Кэйлін Джон атрымалі сувеніры, змайстраваныя ўмелымі рукамі наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў г.п.Зэльва.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.