Праздник спорта и хорошего настроения

Праздник спорта и хорошего настроения

Штогод 3 ліпеня ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Зэльве праходзіць фінал вялікага спартыўнага свята – ва ўпартай барацьбе вызначаюцца пераможцы раённай спартакіяды сярод сельсаветаў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый райцэнтра. 

Сёлетняя спартакіяда са-брала на стадыёне “Колас” шмат прыхільнікаў здаровага ладу жыцця. 

Урачыстая частка спаборніцтваў пачалася з пастраення каманд. Гонар узняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь быў аказаны Яўгенію Дорашу, капітану каманды цэнтральнай раённай бальніцы – пераможцы мінулагодняй спартакіяды. Павіншавалі прысутных са святам намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Семяняка і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Сяргей Лойка. 

Праздник спорта и хорошего настроения

 

Праграма фіналу спарта-кіяды ўключала 8 відаў спаборніцтваў: дартс, армрэслінг, кіданне мяча ў  баскетбольнае кольца, лёгкаатлетычную эстафету, кіданне бервяна, барацьбу сумо і перацягванне каната.

На кожнай спартыўнай пляцоўцы адчуваліся напружанне і дух саперніцтва паміж 

удзельнікамі. Прыклад маладым паказвалі вопытныя спартсмены – Яўгеній Дораш (ЦРБ), Васілій Раманчук (Каралінскі сельсавет), Ганна Каленка (аддзел адукацыі,  спорту і турызму) і іншыя аматары здаровага ладу жыцця.    

У кіданні мяча ў баскетбольнае кольца самымі трапнымі аказаліся сынкавіцкія спартсмены. Другое месца ў гэтым раздзеле занялі прадстаўнікі Дабраселецкага сельсавета, трэцяе – Дзярэчынскага.  

Праздник спорта и хорошего настроения

 

Даволі напружаная барацьба праходзіла ў армрэслінгу. У вагавой катэгорыі да 80 кіла-грамаў перамог Андрэй Гаеўскі (РАНС), да 90 кілаграмаў – Уладзімір Перавалаў (Кара-лінскі сельсавет) і звыш 90 кілаграмаў – Максім Грынцэвіч (Дзярэчынскі сельсавет). 

Шмат прыхільнікаў сабраў уключаны ў праграму спарта-кіяды ў мінулым годзе новы від спаборніцтваў – кіданне  бервяна.  Лепшы вынік паказаў Аляксандр Канаховіч (ДРБУ-118), другім быў Дзмітрый Міскевіч (Зэльвенскі сельсавет), трэцім– Міхаіл Новыш (РАНС). 

У скачках з месца лепшы вынік у агульнакамандным заліку паказалі спартсмены аддзела адукацыі, спорту і турызму, другі – Каралінскага і трэці– Сынкавіцкага сельсаветаў. 

У дартсе трапна паразіў мішэнь і набраў найбольшую колькасць балаў Віктар Панасік (МПМК-148), другі вынік паказаў Руслан Архіпчык (Галынкаўскі сельсавет), трэці – Сяргей Шостак (РУП ЖКГ).

У лёгкаатлетычнай эстафеце пераможцамі прызнаны бегуны з аддзела адукацыі, спорту і турызму. На другі пераможны прыступак паднялася каманда Сынкавіцкага сельсавета, на трэці – МПМК-148. 

Захапляльна праходзілі спаборніцтвы па японскай барацьбе сумо. Балельшчыкі з цікавасцю назіралі за напружанымі паядынкамі мацнейшых асілкаў раёна. У выніку перамогу атрымаў прадстаўнік каманды аддзела адукацыі, спорту і турызму Іван Мацюк. Другое месца заняў асілак з Зэльвенскага сельсавета Васілій Качук, трэцяе – Сяргей Юшчык (ДРБУ-118). 

Упартая барацьба разгарнулася ў самым масавым і відовішчным  відзе спаборніцтваў – перацягванні каната. Самымі дужымі былі прадстаўнікі ДРБУ-118, якія ўсе сустрэчы завяршылі перамогай. Другое месца заняла каманда Кара-лінскага сельсавета, трэцяе – МПМК-148.

Пры падвядзенні вынікаў спартакіяды акрамя атрыманых перамог таксама ўлічва-ліся рэзультаты раённых спаборніцтваў па валейболе, лыжных гонках, міні-футболе і лёгкаатлетычнай эстафеты на прызы газеты “Праца”, якія праходзілі на працягу бягучага года. Найбольшую колькасць балаў на ўсіх этапах набрала каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму. Другое месца заняла каманда МПМК-148, трэцяе – цэнтральнай раённай бальніцы. Лепшыя спартсмены і каманды, якія паказалі выдатныя дасягненні ў асобных відах спаборніцтваў, былі адзначаны кубкамі, граматамі і грашовымі прэміямі. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.