Фестываль «Крэатыўны ўзрост» пройдзе ў аграсядзібе «Верас» 23 верасня (ПРАГРАМА)

Упершыню ў Беларусі пройдзе фестываль з удзелам людзей старэйшага ўзросту. 23 верасня ў 7 рэгіёнах Беларусі на базе аграсядзіб запланавана шмат цікавага. «Крэатыўны ўзрост» не абмінуў бокам і Зэльвеншчыну. Фестываль прымае аграсядзіба «Верас».

Праграма фестывалю «Крэатыўны ўзрост»

11:00-12:00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў.

12:00-12:20 – адкрыццё фестывалю.

12:20-12:40 – сацыялагічная апытанка “Калі надыходзіць старасць?”.

12:40-13:00 – танцавальны флэшмоб.

13:00-16:30 – работа тэматычных пляцовак:

13:00-14:00 – забаўляльная пляцоўка “Забаўлянкі на гулянцы” (песні, пастаноўкі, вершы, дэфіле “лукаў” пажылых);

14:00-14:30 – майстар-класы па народным і сучасным танцах, народныя гульні, конкурсы;

14:30-15:00 – кулінарная пляцоўка «Гатуем сваё» (майстар-клас па прыгатаванні каўбасы-кашанкі);

15:00-15:20 – прадстаўленне традыцыйнай сямейнай стравы;

15:20-16:20 – пляцоўка здароўя «Здароўе для ўсіх» (майстар-класы: скандынаў-ская хадзьба і ёга, шашачны турнір, вымярэнне ціску і вагі, распаўсюджванне буклетаў, міні-лекцыя па здаровым ладзе жыцця ў сталым узросце, частаванне  “Бабулінай гарбатай” (фітагарбата)).

13:00-16:00 – творча-гандлёвая пляцоўка «#Свая справа» (майстар-класы па пляценні з папяровай лазы, вырабе лялек).

13:00-16:00 – музей пад адкрытым небам “Бабулін  куфар” (выстава рэчаў з гісторыяй).

13:00-16:30 – майстар-клас “Е-дастаўка ад ТАА “Еўрагандаль”.

13:00-16:00 –  пляцоўка “З гаджэтамі на “ты” (майстар-клас па карыстанні гаджэтамі і інфармацыйнымі тэхналогіямі).

13:00-16:00 –  “Белаграпрамбанк для ўсіх!” (прэзентацыя праграмы «Апека», майстар-клас па карыстанні Інтэрнэт-банкінгам, кансультацыі).

12:00-16:30 – фотавыстава Альфрэда Мікуса “Ганненскі кірмаш у асобах”.

16:20-17:00 – падвядзенне вынікаў.

17:00-18:00 – дыскатэка.

Вам может быть интересно
7 комментариев
  1. Анна Петрова says

    Масштабная программа. Да ещё в таком месте, как «Верес».

  2. Антонина says

    Новая форма мероприятия для людей пожилого возраста.

  3. Марта Р. says

    Это, видимо,ко Дню пожилых людей приурочено

  4. Жанна says

    Выстава «Гатуем сваё», напэўна, прыцягне ўвагу большасці прысутных.

  5. Татьяна says

    Чем удивят наши зельвенцы, посмотрим. Они непредсказуемы.

  6. Светлана says

    Да идей у них полно: они и спортсмены, и артисты, и солисты.

  7. Настя says

    Думаю. будет интересно.

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.