Прагнасць да жыцця перамагла ўсе нягоды. Успамiны дзіцяці вайны Яўгеніі Чадовіч

Я.С.Чадовіч ведаюць у нас не толькі як выдатнага спецыяліста-аграрніка, але як і вельмі чулага і спагадлівага чалавека. На жаль, у жыцці ёй давялося прайсці праз неймаверныя выпрабаванні: яна – дзіця вайны.

Яўгенія Сямёнаўна ЧАДОВІЧ

ГОРКІЯ ЎСПАМІНЫ ДЗЯЦІНСТВА

Яўгенія Сямёнаўна – ураджэнка Смаленскай вобласці, мясцін, якія, як і Беларусь, шматкратна ў гісторыі цярпелі ад войнаў і нашэсцяў. Расла сіратой у вялікай сям’і: засталася без бацькі яшчэ да свайго з’яўлення на свет. Была ў матулі шостай. Цяжка ўявіць, як змагла падняць жанчына-сялянка столькі дзяцей у 30-40-я гады мінулага стагоддзя. Нам цяжка ўявіць, а ім патрэбна было жыць. І яны сапраўды не існавалі, а жылі, бо былі вельмі працавітымі і дружнымі. Старэйшыя дапамагалі матулі і па гаспадарцы, і ў калгасе, і гадаваць маленькую Жэню.

Не пакідалі асірацелую сям’ю і аднавяскоўцы. Матуля была малаказборшчыцай, ездзіла па некалькіх вёсках, брала з сабой на воз і Жэню. Людзі не раз прапаноўвалі пакінуць дзяўчынку на іх апеку, пакуль жанчына не вызваліцца і будзе вяртацца дадому. Вось так і паднімалася на ногі ўсеагульная любіміца.

А тут – вайна, новыя выпрабаванні. Памятае і зараз Яўгенія Сямёнаўна, як хавала вясковых дзяўчат ад прымусовага вывазу ў Германію. Якім чынам? – Дзякуючы знаходлівасці жанчын.

Яны выкапалі непадалёк ад вёскі яму, нанасілі туды саломы і пры аблаве хавалі там дзяўчатак. А Жэню прасілі коўзацца, куляцца на той саломе, пакуль не забярэ яе адтуль сястра ці мама. І Жэня, не вельмі цямячы, для чаго гэта трэба, выконвала просьбу старэйшых.

Браты – Валодзя і Віктар – ваявалі з немцамі. Старэйшы – у Чырвонай Арміі, малодшы – у партызанах. Валодзя быў цяжка паранены, цэлы год лячыўся спачатку ў Краснаярскім шпіталі, а пасля вызвалення родных мясцін ад немцаў – дома. Яшчэ да вайны ён скончыў чыгуначны тэхнікум і, калі акрыяў ад ран, уладкаваўся на працу ў Полацк. А пакуль быў дома, як мог дапамагаў матулі і сёстрам. Усе яны былі прагнымі да ведаў, а школы – пачатковая, сямігодка і сярэдняя – знаходзіліся далёка ад іх вёскі. Калі прыйшла пара ісці ў школу Жэні, ёй не было ў што абуцца. Другая б скарысталася такой акалічнасцю, адсядзелася б дома. Але толькі не Жэня: яна гатова была і босай мясіць восеньскую гразь, абы толькі вучыцца разам з аднагодкамі. Выручыў рукасты і спагадлівы брат Валодзя. Ён прыдумваў для любімай сястрычкі то нейкія тапкі з брызенту, то драўляныя калодкі, у якіх яна кулялася ў снезе, як неваляшка. Не раз мама плакала і прасіла ўпартую малечу застацца дома хоць на час непагадзі, але Жэня ўжо тады працягвала настойваць і кіламетр за кіламетрам пераадольвала шлях да пачатковай, а потым і базавай школ.

Дзесяцігодку дзяўчынка заканчвала ў Полацку, куды забраў яе брат. Ён, дарэчы, пакідаў яе і пасля школы, хацеў, каб сястра і прафесію набывала ў гэтым цудоўным старажытным горадзе. Але Жэня не хацела болей турбаваць яго сям’ю і пачала шукаць навучальную ўстанову, дзе была б большай стыпендыя, каб стаць незалежнай ад сям’і. А што яна вытрымае іспыты і будзе добра вучыцца, каб атрымліваць тую стыпендыю, Жэня ніколькі не сумнявалася.

Так яна з поўначы Беларусі апынулася на захадзе і стала студэнткай Гродзенскага сельгасінстытута (на агранамічны факультэт, куды падала дакументы дзяўчына, конкурс быў немаленькі: дзевяць чалавек на месца!).

СТАЛЕННЕ

Вучылася Жэня з вялікай ахвотай, была адной з лепшых студэнтак факультэта. Старалася не толькі пракарміць сябе няхай і на павышаную, але ж не зарплату, стыпендыю, але і нешта з адзення набыць. Вельмі была ўдзячна старэйшай сястры, якая спачатку сукенку для яе купіла, потым – басаножкі, а пасля і касцюм пашыла. Дзяўчына не траціла часу ні на якія забавы: аддавала перавагу лекцыям, семінарам, практычным і дадатковым заняткам, працы ў бібліятэцы.

Першым месцам працы стала Шчучыншчына – саўгас “Навадворскі”. Фактычна кіравала адным з падраздзяленняў гаспадаркі. Дырэктар вельмі цаніў яе як спецыяліста і як арганізатара, давяраў ва ўсім. Вельмі шкадаваў, што давялося адпусціць Яўгенію Сямёнаўну ўслед за мужам у Іўеўскі раён. Даў такую выдатную характарыстыку, што ёй без разваг прапанавалі пасаду інспектара па кадрах ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі.

Так яно і выйшла: амаль дзесяць гадоў паспяхова працавала Чадовіч у планавай камісііі. Неаднойчы адзначалася як граматны і вопытны планавік, узнагароджвалася граматамі рай- і аблвыканкамаў. І толькі ў сувязі з працяглай цяжкай хваробай кіраўнікі раёна згадзіліся з яе просьбай аб вызваленні з пасады галоўнага планавіка Зэльвеншчыны.

А Яўгеніі Сямёнаўне зноў давялося вучыцца. І далёка ад дому – у самай Маскве. І ўсё таму, што яе выбралі сакратаром райкама прафсаюзаў. А гэта, згадзіцеся, зусім адрозная ад яе папярэдніх службаў работа. Узначальваў раённую арганізацыю вельмі паважаны чалавек Г.І.Міхайлаў. Пяць гадоў працавалі яны дружнай камандай, пакуль Яўгеніі Сямёнаўне не прыйшоў час ісці на заслужаны адпачынак.

Але і тады яе стараннасць і акуратнасць не засталіся без увагі: на канферэнцыі раённага савета ветэранаў Ягенію Сямёнаўну абралі яго сакратаром. Безумоўна, пенсіянеры памятаюць, як уважліва адносілася Чадовіч да ўсіх, хто прыходзіў у савет з якой-небудзь праблемай. Знаходзіла яна агульную мову і са старшынямі савета ветэранаў: Яўгенам Барысевічам, Міхаілам Кузняцовым, Віктарам Васіліцкім. Была прыкладам ва многіх справах ветэранаў. Ахвотна выступала ў хоры “Успамін”.

адзін праўнук. Дочкі Людміла і Святлана былі і засталіся гонарам бацькоў: і вучыліся выдатна, і прыкладам у паводзінах былі, і са спортам сябравалі. Не злічыць вусных і пісьмовых падзяк ад дырэкцыі СШ №2, дзе вучыліся дзяўчынкі, і грамат за перамогі ў спартыўных спаборніцтвах. Усё гэта, як і ўзнагароды Яўгеніі Сямёнаўны, зберагаецца ў сямейным архіве. Абедзве дачушкі закончылі інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава, карысталіся і карыстаюцца, як і матуля, павагай сярод калег. Лёс закінуў Святлану далёка ад дома – ажно на Камчатку, дзе яна і жыве з сям’ёй ужо шмат гадоў. Праўда, сын Андрэй, закончыўшы Палітэхнічны ўніверсітэт у Санкт-Пецярбургу, там і застаўся працаваць. А дачка Насця не змяніла суроваму краю, закончыла Камчацкі ўніверсітэт і зараз гадуе там свайго сыночка, праўнучка Яўгеніі Сямёнаўны. Людміла працавала не

Я.С.Чадовіч (першая злева) у вучэбным цэнтры ЦК прафсаюза, 1988 год

ПАСАДЫ РОЗНЫЯ, ВЫНІК ПРАЦЫ – ДАСТОЙНЫ

Калі мужа перавялі ў Зэльву, якраз у раёне арганізоўвалі лабараторыю для даследаванння глебы на кіслотнасць і забеспячэнне яе пажыўнымі рэчывамі. У Беларусі актыўна ішоў працэс ацэнкі ўрадлівасці глебы, вызначэнне яе прадукцыйнасці ў балах. Пра важнасць гэтай работы можна не гаварыць. І пра адказнасць лабарантаў за правільнае вызначэнне ўсіх кампанентаў у аналізуемых пробах. Загадчыца лабараторыі вучылася сама і вучыла лабарантак. Ведала, што памылак у іх аналізах няма, бо правярала і пераправярала ўсё па некалькі разоў. Ганарыцца, што і іх сціплая праца дапамагала вучоным складаць зводныя карты па размеркаванні тыпаў глебы па абласцях і раёнах, а кіраўнікам гаспадарак – весці навукова абгрунтаваную работу па паляпшэнню ўрадлівасці глебы.

З часам адбылася рэарганізацыя іх лабараторыі: цяпер трэба было даследаваць кармы. Зноў засела Яўгенія Сямёнаўна за кнігі, ахвотна ездзіла на курсы сама і накіроўвала туды падначаленых. Аднойчы, калі яна была ў чарговай камандзіроўцы, карэспандэнт “Сельскай газеты”, атрымаўшы заданне знайсці недахопы ў рабоце лабараторыі, вырашыў, што якраз у далёкай ад сталіцы Зэльве ён і вынайдзе “козла отпущения”. Калі лабаранткі паказалі загадчыцы, якая вярнулася на працу, той пасквіль, яна паклеп не пакінула без адказу. Напісала абвяржэнне і пайшла на прыём да першага сакратара РК партыі М.П.Кантаровіча. І той не даў у крыўду калектыў, які не раз займаў прызавыя месцы ў вобласці сярод аднатыпных арганізацый. Больш за тое, Міхаіл Піліпавіч выдзеліў сродкі на набыццё новага абсталявання для лабараторыі і пашырэнне яе плошчы. Жанчына з яшчэ большай энергіяй узялася за працу. А яе было больш чым дастаткова. Жывёлагадоўля ў раёне развівалася шпаркімі тэмпамі, кармоў патрабавалася не толькі ў значнай колькасці, але і больш якасных. Даследаваліся прадукцыя прыродных кармавых угоддзяў, кармавых культур на палях, сіласныя культуры, фуражныя бульба і збожжавыя, палявыя адходы, камбікармы, бялкова-вітамінныя дабаўкі, адходы тэхнічнай і харчовай вытворчасці і г.д. Зараз сама жанчына здзіўляецца, як яна з невялікім калектывам спраўляліся з такім аб’ёмам працы. Нездарма загадчыца ізноў атрымала прапанову памяняць месца працы і ўзначаліць планавую камісію райвыканкама. Доўга не згаджалася жанчына ісці на такую адказную пасаду: гэта ж не план адной арганізацыі прадумаць, а абагульніць, суміраваць, выдзеліць асноўнае ў дзясятках планаў арганізацый, прадпрыемстваў і калгасаў раёна. Ваганням яе паставіў кропку сам старшыня аблплана: “У Вас, Яўгенія Сямёнаўна, на ўсіх пасадах работа ішла на “выдатна”, так што адкідвайце сумненні, прымайцеся за новую справу”.

Я.С.Чадовіч (трэцяя злева ў другім радзе) сярод удзельнікаў хору “Успамін”

ШЧАСЛІВАЯ МАТУЛЯ І БАБУЛЯ

У Яўгеніі Сямёнаўны – дзве дачушкі, двое ўнукаў і падалёку: спачатку ў Зэльве, потым – у Гродна. Яна заўсёды была самым надзейным памочнікам любімай матулі. А зараз яны ўвогуле разам, толькі зрэдку наведвае сваю кватэру ў Гродна Людміла, аддаючы ўсю сваю любоў і пашану маці. Паказваючы шматлікія матуліны ўзнагароды, дачка сказала, што самай дарагой для ўсёй сям’і з’яўляецца юбілейны медаль “60 лет Победы в Великой Отечественной войне”: “Гэта падзяка ўсёй сям’і Шаўровых (дзявочае прозвішча Чадовіч) за вялікі ўклад у Вялікую Перамогу, за іх мукі і выпрабаванні,” – лічыць Людміла. Справядліва лічыць!

Яніна ШМАТКО

Цікавыя і актуальныя навіны Зэльвенскага раёна ў нашым Telegram-канале. Падпісвайцеся па спасылцы!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены