Выстава, прысвечаная 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, дзейнічае ў народным музеі “Светач” СШ №3

  – Экспазіцыя змяшчае 130 значкоў, якія вялікую папулярнасць мелі менавіта ў часы СССР, – расказвае кіраўнік музея Лілія Сідорка. – Значок у выглядзе зорачкі атрымлівалі акцябраты. Яго ўручалі першакласнікам. У 9–10 год вучні ўступалі ў піянеры, пра што сведчыў адпаведны значок. Пераважная большасць юнакоў і дзяўчат былі ў радах камсамольскай арганізацыі. У іх таксама быў свой значок у выглядзе сцяга. Тым, хто добра працаваў і вучыўся, уручаўся значок з надпісам “Ленінскі залік”. Узнагародамі “Мільён Ра-дзіме”, “Юны турыст”, “За выдатную вучобу” адзначаліся пераможцы розных акцый і мерапрыемстваў. Разглядаючы экспанаты, цікаўлюся, як удалося знайсці такую вялікую іх колькасць. –Гэта перш за ўсё за-слуга нашых вучняў, – ад-значае Лілія Сідорка. – Яны актыўна далучаюцца да ўдзелу ў аб’яўленай акцыі “Знаходка года”. Прыносячы з дому цікавыя артэфакты, папаўняюць музейную калекцыю. Чацвёртакласнік Уладзіслаў Мінец, напрыклад, сабраў дзесьці дваццаць значкоў. Тым самым падштурхнуў нас арганізаваць такую вось выставу. А таксама даведацца пра жыццё і лёс іх уладальнікаў. Як і цяпер, раней праца савецкіх людзей адзначалася адпаведнымі ордэнамі, медалямі і значкамі. “Ударнік пяцігодкі”, “Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва”, “Удзельнік выставы дасягненняў народнай гаспадаркі” – такія ўзнагароды атрымаў былы работнік райаграпрамтэхнікі Уладзімір Сарвас. За працоўныя заслугі ён у складзе дэлегацыі ад БССР быў накіраваны на Усесаюзную сельскагаспадарчую выставу. У фонд “Светача” экспанаты перадаў унук Уладзіміра Іванавіча Аляксандр Буйкевіч. На выставе змешчаны таксама копіі медалёў “За добрасумленную працу”, “Ветэран працы”, значка Усесаюзнай піянерскай арганізацыі, якімі была адзначана былы дырэктар Старасельскай васьмігадовай школы Таіса Зянько. Па словах Ліліі Барысаўны, самая вялікая колькасць значкоў, якія выпускаліся ў Савецкім Саюзе, была прысвечана спартыўнай тэматыцы. Тады маладое пакаленне здавала нормы ГПА (“Гатоў да працы і абароны”). Сярод экспанатаў – значок “Кандыдат у майстры спорту” настаўніцы фізічнай культуры і здароўя Святланы Сай. Гэты спартыўны разрад яна атрымала за ўдзел у міжнародных спаборніцтвах “Золотое кольцо России”. Былі свае знакі адрознення ў юных інспектараў дарожнага руху, пажарных, членаў Чырвонага Крыжа. Студэнты працавалі ў будаўнічых атрадах, ім выдавалася спецыяльная форма, якая сведчыла аб дзейнасці атрада, месцы яго размя-шчэння. Выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў атрымлівалі прафесійныя значкі – урача, агранома, педагога, інжынера… Выдатнікам вучобы пасля заканчэння сярэдняй школы ўручаліся залатыя і сярэбраныя медалі. Гэта традыцыя існуе і зараз. –Былі папулярныя сімвалы, якія адлюстроў-валі падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Вялікай Ай-чыннай вайны, ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, – працягвае Лілія Барысаўна. – На выставе ёсць значкі лётчыка ваенна-паветраных сіл СССР, а таксама ўраджэнца Валькевіч Анатолія Пачабыта за службу ў ваенна-марскім флоце. Апошні прынесла яго дачка, член савета музея шасцікласніца Паліна. Узнагародай у той перыяд былі і кніжкі з даравальным запісам. Настаўніца прадэманстравала зборнік Сяргея Ясеніна, які ёй, выпускніцы Востраў-скай васьмігодкі, падпісаў тагачасны старшыня мясцовага калгаса. Гэты падарунак – асаблівы гонар для жанчыны. У час майго наведвання музея сюды прыйшлі зэльвенцы Валянцін Клубовіч і Кацярына Капцюх, якія прынеслі матэрыялы пра доктара тэхнічных навук Уладзіміра Клубовіча, фотаздымак першага каваля райсельгастэхнікі Мікалая Лабовіча, прымус для прыгатавання ежы 20–30-х гадоў, нямецкі штык-нож, а таксама сялянскія лапці. Гэтыя прадметы займуць пачэснае месца на выставе. Наталля Мацюк.
Вам может быть интересно

Комментарии отключены