Віншаванне з Днём Перамогі ад дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семяняка

Дарагія ветэраны вайны! Паважаныя зэльвенцы!
Сардэчна віншую вас са святам Вялікай Перамогі!


Светлы і шчаслівы май 1945 года стаў пачаткам новай старонкі гісторыі. Ён назаўжды пасяліў у душах адначасова радасць і гонар за подзвіг нашага народа ў імя жыцця, свабоды і справядлівасці, а таксама смутак аб мільёнах загінуўшых, чые імёны назаўжды ў нашых сэрцах.
І сёння мы з удзячнасцю схіляем галовы перад гераічным подзвігам удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікоў тылу, ушаноўваючы памяць мужнасці і самаахвярнасці пакалення пераможцаў. Іх здзяйсненні – той падмурак, на якім мы будуем сваю суверэнную дзяржаву.
У гэты святочны дзень шчыра жадаю ветэранам моцнага здароўя і пяшчоты блізкіх людзей, мола-
дзі – усвядомлення значнасці ахвяры і шчасця жыць у мірнай краіне, усім нам – міру і дабрабыту.

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Валянцін Семяняка

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены