Последние приготовления к жатве

З галоўным аграномам СВК “Міжэрычы” Інай Саўчук мы сустрэліся на машынным двары гаспадаркі, на якім актыўна ішла падрыхтоўка збожжаўборачных камбайнаў да пачатку жніва.

 

Последние приготовления к жатве

Последние приготовления к жатве

На здымках: камбайнер Віктар Ляскевіч; загадчык склада Віталій Дамброўскі (у цэнтры) з аператарамі Дзмітрыем Дзмітрыевым і Леанідам Марцінчыкам.  

 

–Да ўборкі азімага рапсу гатовы прыступіць тры камбайны з рапсавымі сталамі, – адзначае Іна Валер’еўна. – Камбайнеры Віктар Ляскевіч, Часлаў Юшкевіч і Леанід Буйко сур’ёзна аднесліся да даручанай справы–добра падрыхтавалі камбайны і цяпер чакаюць каманду на выезд на жніво. Таксама паставілі на лінейку гатоўнасці свае камбайны “КЗС-1218” і “Ліда-1300” Уладзімір Арцюх і Максім Барышнікаў. Камісіі сельгаскааператыва засталося толькі іх прыняць. Астатнія машыны знаходзяцца ў стадыі завяршэння рамонту – запасныя часткі ёсць.
Ураджайнасць рапсу ў мінулым годзе склала 7 ц/га. Для яе павышэння ў гаспадарцы правялі значныя агратэхнічныя мерапрыемствы і работу па ахове раслін ад шкоднікаў. Ёсць на-дзея на павелічэнне валавага збору рапсу ў два разы. Па словах Іны Саўчук, зерневых каласавых плануюць атрымаць 32–35 ц/га (у 2011 годзе – 23,1 ц/га). Для гэтага мінулай восенню своечасова падрыхтавалі глебу, унеслі поўную дозу мінеральных тукаў і правялі сяўбу ў аптымальныя тэрміны. Дзякуючы набытай летась “Расе” змаглі правесці якасную падкормку зерневых. 
У гаспадарцы будуецца новы збожжасушыльны комплекс “КЗСВ-30”. Старшыня сельгаскааператыва Аляксандр Дзерачэнік адзначыў, што аб’ект па плане павінен быць уведзены ў эксплуатацыю да сярэдзіны ліпеня, але, на жаль, не ўсе камплектуючыя часткі яшчэ завезены. Пагэтаму тэрмін пуску можа зацягнуцца прыкладна на 2 тыдні. Брыгада па працоўных працэсах пад кіраўніцтвам Віктара Голуба поўным ходам рыхтуе да работы іншыя збожжасушыльныя комплексы. Так, у в.Міжэрычы на збожжасушылцы “М-819” заменены сцены і рашотка завальнай ямы, частка транспарцёра, выканана шмат іншай работы. Загадчык склада Віталій Дамброўскі ўважліва кантралюе ход работ. Сваімі рукамі перабіраюць некаторыя агрэгаты аператары гэтага комплексу Дзмітрый Дзмітрыеў і Леанід Марцінчык. Вядзецца работа па наладцы збожжасушылкі “СЗК-15” і ў в.Дзергілі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.