Помнім. Ганарымся

817 Патрыятычную акцыю пад такой назвай маладзёжныя актывісты БРСМ правялі на вуліцах пасёлка напярэдадні Дня Незалежнасці. У час яе юнакі і дзяўчаты замацоўвалі на адзенні прахожых чырвона-зялёныя стужкі.

“Людзі, якія перажылі вайну, – адзначае першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Ігар Кулеш, – заваяваўшы для нас Перамогу, заслужылі вечную памяць у нашых сэрцах. Маладзёжная арганізацыя робіць усё магчымае, каб юнакі і дзяўчаты як мага больш ведалі аб героях Вялікай Айчыннай. Гэта акцыя арганізоўвалася з мэтай яшчэ раз нагадаць і дарослым, і дзецям, што сярод нас жывуць тыя, хто змагаўся за мір і спакой на нашай зямлі”.

Наталия МАТЮК

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.