Полезные каникулы

Полезные каникулы

Летнія канікулы – гэта не толькі час для адпачынку. Яшчэ іх можна выкарыстаць з мэтай запрацаваць пэўную суму грошай, няхай сабе і на кішэнныя расходы.

Як расказала першы сакратар РК ГА “БРСМ” Іна Шаўцова, фарміраваннем атрадаў з ліку маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года займаецца штаб працоўных спраў. Адзін з накірункаў яго дзейнасці  – пошук варыянтаў летняй занятасці моладзі. 

Ужо не першы год пайшоў насустрач просьбе маладых людзей працаўладкавацца ў вольны ад вучобы і работы час аздараўленчы лагер “Блакітная хваля”. Райкам заключыў з ім дагавор на выкананне работ як школьнікамі і студэнтамі, так і маладымі настаўнікамі Зэльвеншчыны. Больш за 25 юнакоў і дзяўчат уключыліся ў працоўную дзейнасць.

Адзін з іх – Дзмітрый Сафошкін, вучань 11 класа СШ №2. Яшчэ падчас навучальнага года юнак задумваўся над тым, як правесці канікулы. Спачатку разам з сябрамі вырашыў уладкавацца ў МПМК-148. Але першы сакратар БРСМ, пазнаё-міўшыся з заяўкай на прада-стаўленне часовай летняй вакансіі, якую Дзі-ма пакінуў на афіцыйным сайце БРСМ, прапанавала месца ў “Блакітнай хвалі”. Юнак згадзіўся і цяпер працуе там дзі-джэем і культарганізатарам – цікава, весела, ды яшчэ і грошы плацяць. Падрыхтоўка канцэртных нумароў, падбор музычнага суправаджэння, нават прадумванне вобразу выступаючых юных артыстаў – сумаваць не прыходзіцца. Штодня арганізуюцца разнастайныя творчыя конкурсы. Але такі насычаны графік старшакласніка не палохае – за плячамі ўжо ёсць пэўны вопыт падобнай работы. Так, неаднаразова для моладзі на выхадных у РДК праводзіў дыскатэкі. Разбіраецца і ў музычнай тэхніцы. Калі і ўзнікаюць праблемы з апаратурай, то сам можа іх устараніць.

Часовыя калегі Дзмітрыя – камі-сар педагагічнага атрада Арцём Бязносік і камандзір Алена Кароза.  Арцём па адукацыі – гісторык. Пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы працаваў у Дзярэчынскім дз/с-СШ. Затым была служба ў арміі. Пасля дэмабілізацыі адразу ж па-званіў у лагер, каб пацікавіцца аб наяўнасці вакансій. Алена – настаўніца пачатковых класаў Галынкаў-скай СШ –  таксама з радасцю зга-дзілася на прапанову кіраўніцтва школы папрацаваць і ў летні перыяд. 

Агульную мову з дзецьмі знайшлі адразу, стварылі для іх добразычлівую цёплую атмасферу, каб маленькія дзеці не сумавалі і не прасіліся дамоў. Асаблівую ўвагу ўдзяляюць прапаган-дзе здаровага ладу жыцця. Што ні дзень, то новыя спаборніцтвы, эстафеты, конкурсы. Стараюцца і пашырыць кругагляд сваіх выхаванцаў – арганізуюць  мерапрыемствы патрыятычнага, гістарычнага і культурнага напрамкаў. 

Жадаючыя правесці летні адпачынак з карысцю яшчэ маюць такую магчымасць. Для гэтага неабходна звярнуцца ў раённы камітэт БРСМ або службу занятасці. У вашай навучальнай установе таксама падкажуць адрасы працаўладкавання. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.