Поэты Гродненщины о весне и любви

Браніслаў ЕРМАШКЕВІЧ

 ***
Ты скажы, мая мілая,

Чаго так затужылася?
Ці каханне астыла, як
Зямля снегам пакрылася?
Ты скажы мне, радзімая,
Чаго бровы насупіла?
У мяне ты адзіная – 
Чаму ж так недаступная?
Ты заўжды заставалася
Яснай зорачкай ранняю.
Можа, што напаткалася
У жыцці тваім даўняе?
Ты скажы мне, зараначка,
Чаго носік павесіла?
Быццам птушка-падраначак,
Паглядаеш нявесела.
Дык спявай, дарагая,
З сяміструннай гітараю
Тую песню, якая 
Называецца мараю. 

***
Паважаныя жанчыны!
Як тут лепей мне сказаць?
 Толькі бачу: мае словы
Неяк дробязна гучаць.
Для вас ранняю вясною
Сад вішнёвы расквітнеў,
Пахне ягадай лясною,
Салаўіны чую спеў.
Ап’яніў мяне адразу.
Буду кветачкі дзяліць,
З сакавіцкім сонцам разам
Капяжом вясну хваліць.
Я віншую вас са святам,
З першай кветачкай вясны,
І жадаю, каб багата
Зноў радзілі каласы,
Што растуць у родным полі,
Зелянеюць і цвітуць.
Вам жадаю лепшай долі –
Свежым водарам дыхнуць. 

1.jpg

Вікторыя СМОЛКА

СА СВЯТАМ 8 САКАВІКА
Матулі, бабулі,
Дачушкі, унучкі,
 Сяброўкі!
Каб сонейка лашчыла
Светлыя вашы галоўкі,
Будзьце, як мілыя кветачкі-краскі,
Самыя першыя,
З вочкамі яснымі-яснымі!
Свежыя! Любыя! Лепшыя!

***
Шукайце дар у дабрыні,
Адзіны, Божы, незвычайны…
А музыку – у цішыні…
А шчасця голас – у маўчанні.
Шукайце ноччу зорны дождж,
А раніцай пяшчотна-снежнай
Душу пусціце басанож
Той дзіўнай…
І нябачнай сцежкай…
Каб чараўніца павяла 
У казку-яву за сабою,
Жывіце пошукам святла,
Надзеі, веры і любові…

Людміла КЕБІЧ

СУМНЫ ВЕЧАР 
Сумны вечар пераплыў у ноч, 
Поўную сумневу і трывогі. 
Я цябе сама прасіла: “Збоч!” 
Назаўжды сыдзі з маёй дарогі. 
За акном, нібы вялізны кіт, 
Плёскаецца ў зорным моры поўня. 
Той касмічны, нежывы блакіт
У тваіх вачах да гэтуль помню. 
Нікуды не дзецца ад яго,
 Хоць накрыйся коўдраю касматай. 
З дня наканаванага таго
Не было ў мяне ўжо болей святаў. 
Белы дзень ператварыўся ў ноч, 
А жыццё – суцэльнае чаканне. 
Я цябе сама прасіла: “Збоч!” 
А цяпер вымольваю вяртання.


СТРЫЖЫ
Да цябе стрыжамі ўвішнымі 
думкі мройныя ляцяць, 
вусны сонечнымі вішнямі – 
іх бы прагна смакаваць! – 
пацалункаў зачакаліся – 
два пякельных рубяжы – дакраніся –
і атравішся, і нікуды не збяжыш. 
Сок пунсовы перастоены, 
пераброджаны ў віно… 
гэты свет жахліва скроены – 
міг адзін – стаўчэ на дно 
прагі сэрца несуцішныя, 
неўтаймоўныя гады… 
ды ляцяць стрыжы ўвішныя 
да цябе – цераз гады.

6ecc25f087d01a881899902080a82232_compressed.jpg

Анатолий АПАНАСЕВИЧ

ЯВИЛИСЬ ВЫ
Явились Вы – и гамма красок 
Легла на жизни полотно,
Явились Вы – средь мира масок
Лицо прекрасное одно.
Ласкаю взором восхищённым 
Плоть долго мучившей мечты,
Летать хочу я, окрылённый
Виденьем цельной красоты.
Ка на заре свет величавый,
В пустынном зное ручеёк,
Явились Вы, но, Боже правый:
От Вас к Тебе путь так далёк…


Ч.М.
Вам, благородной лебеди
На синей глади вод,
Молва пернатой челяди –
Что камень или гнёт.
Чем клёкот их, чириканье 
И карканье их стай,
Вам лучше снег Великоднем,
Милей собачий лай.
Но кто богат огранкою,
И кто лучами люб,
Поступится ль осанкою
И гордым складом губ?
Так оградит Вас крестное –
Чела Высокий Свет,
Сменить лукавым – честное,
На колер – белый цвет! 

pero_i_chernilnitsa_kartinki.jpg

Віктар КУРЛОВІЧ

ЗАСТАНЬСЯ

Нямала дарог давялося 
Мне поплеч з табою прайсці
І ўсё, што прызначана лёсам,
Пароўну дзяліць у жыцці.
Але так імкліва, здаецца,
Бягуць, пралятаюць гады.
Няхай жа душа застанецца 
Твая маладой назаўжды.
Застанься чароўнаю кветкай,
Якою заўсёды была,
Што снежнай зімою і ўлетку
Прыгожа і пышна цвіла.
Будзь зоркай-загадкай начною,
Адной з тых, што ў небе гараць,
Каб я любаваўся табою,
Ды так і не змог разгадаць.
Застанься праменьчыкам сонца,
Які мімаходзь зазірне
Халоднай парой у ваконца
І ласкай сагрэе мяне.
Ці тым трапяткім жаваронкам,
Што дзесьці ў блакіце дрыжыць,
Каб песняю шчырай і звонкай
Змагла раніцой разбудзіць.
Хаця з веснавою вадою
Твая маладосць адплыла,
Застанься, прашу я, такою,
Якой для мяне ты была! 

80_main.jpg

МНЕ ШКАДА
Мне шкада тых, хто страціў каханне,
У пачуцці не верыць свае,
Не кладзецца з ім спаць на змярканні,
Раніцой разам з ім не ўстае.
Для каго пройдзе час некаторы,
І ў жыцці гэтым стануць важней
Не каханне, а больш нагаворы
Безадказных, зайздросных людзей.
Пачынаюцца крыўды, разборкі –
Хто сказаў, ці зрабіў што не так.
Толькі ў выніку – цяжкі і горкі 
Ад былога кахання камяк.
Тых шкада, часам хто забывае,
Каб падняць асабістае “я”,
Што заўжды ёсць каштоўнасць другая –
Гэта родны наш дом і сям’я.
Іншы раз хто ад самага ранку,
Дня згубіўшы дастойны працяг,
На гулянку, ці проста на сварку
Прамяняў свой сямейны ачаг.
І нярэдка тады, мне здаецца,
Што б далей чалавек не рабіў,
Аднаго шкадаваць застанецца –
Ён жыццё напалову пражыў…
Будзе менш хай у ім развітанняў
І разбітых дашчэнту надзей.
Хай агнём сваім вечным каханне
Грэе сэрцы і душы людзей!

Rannjaja-vesna.jpg

Дмитрий РАДИОНЧИК

БЛИЖЕ  К  ВЕСНЕ   
Часто в конце зимы я слышу далёкий зов,
Чей-то зловещий шёпот, прошлого трубный звук.
Серая тень тревоги бродит в глубинах снов,
Камнем лежит на сердце; валится всё из рук.
Перечень поражений – календаря листы.
Острые крылья ветра мне расчищают путь.
Лишь о тебе все мысли. Только при чём здесь ты?..
Мне не поспеть за ветром, в сторону не свернуть.
Пёстрый весенний город, как шутовской колпак.
Пряное бездорожье, стаи каких-то птиц.
Кажется, что кварталы, стоит лишь сделать шаг,
Приобретут вид замков, окна – черты бойниц.
Реки и горизонты, словно сплелись в одно.
Средневековой битвой выглядит ледоход,
Но поглотить пространство времени не дано,
Как не дано пространству времени сбавить ход.
Стоит чуть оступиться – станешь везде чужим,
Без роду и без племени странником из глуши.
Мартовскими ручьями мир исполняет гимн.
Струи капели звонкой – струны моей души.     
Вынесены из боя, залпами прожжены,
Сизые клочья неба, шёлк фронтовых знамён.
Ближе к весне – всё меньше, знаю, моей вины
В этой вселенской свалке, где, как дитя,влюблён.
Все лабиринты мира нынче ведут к тебе.
Как обуздать стихию, что все зовут весной?
Сей календарный прочерк – шрам на моей судьбе –
Между зимой и летом, между тобой и мной.

Пётр СЕМИНСКИЙ
***
В каждой женщине хочется мне разглядеть 
Что-то необычайно обычное вроде.
Тайны жизни, бурлящей сегодня и впредь,
Семя вечной любви, неподвластной природе.
Виртуальный этюд об искристой душе
Я движением глаз вывожу на тумане,
На моём одиноком хмельном этаже,
На незримой стене и на дней экибане.
Поцелуи сплетают со сказкою будни,
Вальс свиданий сменяя на шейк живота…
И несёт над планетою ветер беспутный
Остальным неприметное кружево тайн.
Я с мечтою на связь выхожу без модема,
Наслажденья ловлю золотую форель.
И уносят слова за кулисы поэмы
Обладанья святую, как ночь, акварель.

ЗАПРЕТ
Ты – запретное яблоко взрыва,
Разорвавшего кружево дней
На сапфиры взаимных порывов
И сиянье сердечных огней.
О тебе мне писать запрещает 
Именитых поэтов устав…
Ты признаний незримую стаю
Оживила, любимою став.
Несмотря на запрет корифеев,
Я, усевшись за письменный стол,
Наши дни безоглядно лелею,
В них вплетая томящий глагол. 

no-translate-detected_29487-1956.jpg

Ірына ВОЙТКА
*** 
Не шукаю сабе адзіноты. 
Не шукаю табе адзіноты. 
Але птушкай кружляе у потай
Нада мною мая адзінота. 
Я сам-насам з сваёй адзінотай
У гармоніі гукаў і нотаў. 
Я адна – не адна.
Не з табою. 
А я з ѐй, адзінотай сваѐю. 
Не шукаю сабе адзіноты. 
Не шукаю табе адзіноты
*** 
І Бог даруе мне вясну
яшчэ адну, яшчэ адну! 
У гэтай міласнай вясне, 
нібыта ў сне, нібыта ў сне, 
пялёсткаў водар удыхаю, 
лаўлю праменьчык з небакраю, 
ў траву высокую ступаю 
і ажываю, ажываю…

Вам может быть интересно

Комментарии отключены