Поднять имидж «второго хлеба»

Усімі намі любімая бульба адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні харчовай бяспекі не толькі нашай краіны, але і ўсяго свету.  Па даных ААН гэтая культурапа распаўсюджанасці займае чацвёртае месца пасля кукурузы, пшаніцы і рысу. Беларусь уваходзіць у пяцёрку асноўных  вытворцаў “другога хлеба”. 

 

Поднять имидж "второго хлеба"

 

Поднять имидж "второго хлеба"

 

Поднять имидж "второго хлеба"

 

Поднять имидж "второго хлеба"

 

Аднак нізкія цэны на бульбу і высокія затраты на яе вытворчасць зрабілі гэтую культуру нерэнтабельнай. Таму ў апошні час многія сельгаспрадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі і прыватнікі скарацілі і нават адмовіліся ад яе вырошчвання. Тым не менш, прыклад лепшых замежных і айчынных вытворцаў бульбы сведчыць, што пры атрыманні ўраджайнасці вышэй за 400–500 цэнтнераў з гектара яна можа стаць адной з самых прыбытковых культур. Для гэтага неабходна мець перспектыўныя сарты, якія б адпавядалі па ўсіх якасных і смакавых паказчыках спажыўцам, сучасную тэхніку для вырошчвання і ўборкі, што дазволіць зменшыць працаёмкасць, бульбасховішчы для рэалізацыі гэтай культуры не толькі восенню, але і зімой.
Сёлета вырошчваннем “другога хлеба” ў раёне займаюцца толькі СВК “Бародзічы” і “Галынка” (плошчы займаюць па 100 гектараў). У кожнай з гаспадарак ёсць бульбасховішчы, неабходная тэхніка і вопыт вытворчасці гэтай культуры. А вось вырошчваць бульбу па сучасных тэхналогіях пачалі з мінулага года толькі бародзіцкія аграрыі. Гэта быў значны крок уперад у атрыманні больш высокіх ураджаяў і зніжэнні выкарыстання ручной працы пры ўборцы. Былі затрачаны вялікія сродкі на набыццё спецыяльнай тэхнікі нямецкай фірмы GRIMME: грэбнеўтваральніка, каменяўборачнага сепаратара пасадачнай і перасоўнай сартавальнай машын, бульбаўборачнага камбайна. Толькі ўкараненне новай тэхналогіі праходзіла не зусім так, як хацелася хлебаробам гаспадаркі. З-за некаторых арганізацыйных пытанняў, звязаных з пастаўкай пасадачнай машыны, да пасадкі бульбы ў мінулым годзе прыступілі са спазненнем. Гэта, у сваю чаргу, паўплывала на ўра-джай, хоць ён і так быў самы высокі ў раёне–300 цэнтнераў з гектара. Агранамічная служба дасканала прааналізавала ўсе пралікі, каб не дапусціць іх сёлета.
Бульбяныя плантацыі размясціліся непадалёку ад вёскі Конна.У час нашага прыезду работы вяліся поўным ходам і згодна з усімі тэхналогіямі. За прайшоўшым трактарам з грэбнеўтваральнікам ішоў другі–з каменяўборачным сепаратарам, які не толькі ачышчаў шырокі грэбень ад камення і знішчаў пустазелле, але і рабіў глебу больш пышнай, што вельмі стымулюе рост карэньчыкаў у клубнях. Пераход на шырокарадковую тэхналогiю (адлегласць памiж радкамi складае 90 сантыметраў) мае перавагу не толькі ў павышэнні ўраджайнасці бульбы, але і высокiм ўзроўні яе таварнасцi. Толькі пасля таго, як гэтыя дзве важныя тэхналагічныя аперацыі выкананы, пачынаецца пасадка бульбы. Вядома, што адным са складальнікаў атрымання добрага ўраджаю любой культуры з’яўляецца перадпасяўное пратручванне насення, якое дапамагае расліне ў пачатку росту супрацьстаяць розным хваробам і шкоднікам. Таму перад пачаткам сяўбы насенны матэрыял абавязкова праходзіць гэтую апрацоўку рознымі інсцыцыдамі і фунгіцыдамі. Выключэннем з’яўляецца толькі насенне бульбы. У нашай краіне не было такога абсталявання, каб выконваць гэтую важную перадпасадачную тэхналагічную аперацыю. У асноўным хімічная апрацоўка раслін праводзілася пасля з’яўлення на паверхі парасткаў і лісця. Новая бульбапасадачная машына “GL32B” ажыццяўляе пратручванне клубняў у час пасадкі. Для гэтых мэт выкарыстоўваецца ўнікальны прэпарат “Прэстыж”, які паспяхова абараняе бульбу ад каларадскага жука, драцяніка, розных відаў паршы і мокрай гнілі. Пра ўсё гэта нам расказала аграном-насеннявод Алена Шлык, якая ўжо другі год займаецца вырошчваннем і ўборкай бульбы па нямецкай тэхналогіі.
–Пасадку бульбы вядзём другі тыдзень,– гаворыць Алена Мікалаеўна.– За дзень у сярэднім засаджваем па пяць гектараў. Прытрымліваемся ўсіх тэхналагічных патрабаванняў. Для пасадкі выкарыстоўваем сарты айчыннай селекцыі розных тэрмінаў спеласці: “здабытак”, “журавінка”, “жывіца”. Яны штогод даюць добрыя ўраджаі. Для далейшага сортаабнаўлення закупілі суперэлітнае насенне позняспелага сорту “вяснянка”. З дастаўкай насення за-трымак няма. За некалькі хвілін загружае пасадачную машыну пагрузчык “Амкадор”. Усе механізатары ў нас падабраліся вопытныя. На грэбнеўтваральніку старанна працуе Уладзімір Архіп, каменя-ўборачным сепаратары–Уладзімір Малчун, пасадачнай машыне– Сяргей Патаповіч, пагрузчыку “Амкадор” – Анатолій Кавалюк.
Хочацца пажадаць бародзіцкім земляробам, каб іх праца прынесла добры плён: поле аддзячыла высокім ураджаем, а значыць бульба, як і раней, стала рэнтабельнай культурай, тым самым узрос яе былы імідж.  

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.