Почетное звание — ветеран

Почетное звание - ветеран

90-гадовы юбілей адзначыў жыхар г.п.Зэльва Іван Жук. Іван Аляксандравіч – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ветэран чыгункі. У дзень свайго нара-джэння прымаў ён цёплыя словы і шчырыя пажаданні не толькі ад сваіх родных і блізкіх, а таксама ад дэлегацыі ў складзе старшыні раённага савета ветэранаў Віктара Васіліцкага, першага сакратара раённага камітэта “БРСМ” Іны Шаўцовай і старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалая Януля. Усе зычылі Івану Аляксандравічу моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і добрага настрою. Трэба сказаць, што ў свае 90 ветэран вы-глядае даволі бадзёра, хоць прыйшлося ў жыцці пабачыць шмат бед.

Нарадзіўся Іван Жук у вёсцы Тулава. У бацькоў было чацвёра дзяцей. З ранняга ўзросту прывучалі іх да сялянскай працы. Жылі небагата, але па-свойму былі шчаслівыя і радаваліся жыццю. Усё гэта было парушана Вялікай Айчыннай вайной.
– Пасля першых бамбёжак нямецкай авіяцыі, калонаў адступаючых чырвонаармейцаў і бежанцаў, – успамінае Іван Аляксандравіч, – да нас прый-шлі захопнікі і ўстанавілі акупацыйны парадак. З першых дзён фашысты пачалі здзекавацца над насельніцтвам. Шукалі чырвонаармейцаў, савецкіх работнікаў і актывістаў. Адных адпраўлялі ў турмы, другіх расстрэльвалі. Кожную сям’ю аб-клалі харчовымі падаткамі. Мужчын і юнакоў, нават жанчын, адпраўлялі на розныя прымусовыя работы. Ехаць на чужыну ніхто не хацеў. Таму гэта праводзілася пад страхам смерці.
– Хутка забралі нашага брата Міхаіла, – расказвае далей Іван Аляксандравіч, – але па дарозе ён уцёк да партызан і потым ваяваў супраць акупантаў. Праз сувязных атрымлівалі ад яго весткі. Да нас штодня прыходзілі паліцаі, рабілі вобыскі, шукаючы брата. Так месяц за месяцам ляцеў час, і мы думалі, што бяда абміне нас. Але аднойчы да нас уварваліся паліцаі і загадалі ўсім збірацца, узяць з сабою толькі самае неабходнае. Пад канвоем мы прыбылі ў Ваўкавыск, на чыгуначную станцыю. На пляцоўцы, агароджанай дротам, было шмат людзей з розных месц. Усіх пагрузілі ў таварныя вагоны, і поезд накіраваўся да месца прызначэння. Прывезлі нас ва Усходнюю Прусію, у горад Тэльзіт. Там прайшлі медкамісію, затым пачаўся гандаль людзьмі. Адных адпраўлялі на фабрыкі і заводы, другіх – да землеўладальнікаў. Нашу сям’ю “купілі” багатыя памешчыкі. Працавалі мы з раніцы да позняга вечара, а бывала і ноччу. Для гаспадароў мы былі сапраўднымі рабамі. За любую правіннасць маглі жорстка пакараць. У канцы 1944 года нас вызвалілі савецкія войскі. Бацькоў адправілі дамоў, а нас з братам Аляксеем адразу прызвалі ў армію. Служыць я трапіў у 556-ы стралковы полк 169-й Рагачоўскай дывізіі, Аляксей – у іншае воінскае злучэнне. Не ведалі тады, што развітваемся назаўсёды.
У воінскай часці Іван Жук, як і ўсе навабранцы, прыняў прысягу і быў накіраваны ў стралковую роту, дзе яго назначылі кулямётчыкам. Першыя азы воінскай навукі давялося атрымліваць ад больш вопытных салдат. Ад іх даведаўся, што полк удзельнічаў у вызваленні Беларусі, у тым ліку і Зэльвен-шчыны. Не прайшло і тыдня службы, як роту пасля папаўнення і фарміравання ад-правілі на перадавую. Пачаліся цяжкія і кровапралітныя баі за населеныя пункты Усходняй Прусіі, затым Польшчы і Германіі. Камандаваў палком мужны і вопытны камандзір Пётр Качур. Салдаты яго любілі, паважалі і паміж сабою за знешні выгляд называлі Чапаем.
– Пасля некаторых жорсткіх баявых аперацый, – успамінае ветэран, – у ротах, батальёнах заставалася менш за палову асабовага саставу. Атрымлівалі папаўненне – і зноў наперад на разгром ворага. Нямецкія войскі абараняліся ўпарта, асабліва на тэрыторыі Германіі. Мы, кулямётчыкі, былі важнай баявой адзінкай. Некаторыя баі працягваліся па некалькі дзён, і нам прыходзілася не толькі атакаваць, але і абараняцца, пакуль не падыдуць іншыя воін-скія часці.
У канцы сакавіка 44-га мы ўжо вялі баі ў прыгарадзе Берліна, а затым наш полк накіравалі на знішчэнне варожай групоўкі на рацэ Эльба. Там адбылася сустрэча савецкіх воінскіх часцей з саюзнікамі, праўда, наша воінскае падраздзяленне ў ёй не ўдзельнічала. Хутка мы атрымалі радасную вестку аб капітуляцыі фашысцкай Германіі. На жаль, многія з байцоў не дачакаліся Дня Перамогі. У час берлін-скай ваеннай аперацыі загінуў мой брат Аляксей. Працяглы час пасля заканчэння вайны заставаўся невядомым лёс брата Міхаіла, які прапаў без вестак пры выкананні баявога задання.
У 1947 годзе Іван Жук дэма-білізаваўся і прыехаў дадому. Сустрэў і пакахаў дзяўчыну Валянціну з суседняй вёскі Клепачы. Хутка маладыя пажаніліся. Не было ў іх гучнага вяселля, не было шмат гасцей і дарагіх падарункаў. Было толькі шчырае каханне і вялікая вера ў тое, што іх сямейнае жыццё будзе доўгім і шчаслівым. Так яно і атрымалася.
У 1950 годзе Іван Жук уладкаваўся працаваць на чыгуначную станцыю “Зэльва”. Спачатку быў назначаны стрэлачнікам, потым – саставіцелем паяздоў. Пачаў будаваць дом у Зэльве. Самай радаснай па-дзеяй у сям’і стала нараджэнне сына Валерыя і дачкі Алы, у 1963 годзе справілі наваселле.
Працуючы на чыгунцы, Іван Аляксандравіч заўсёды вы-значаўся адказнасцю за даручаную справу. Перадаваў вопыт і веды маладым калегам. Яго імя было сярод лепшых работнікаў чыгуначнай станцыі. За выдатную працу неаднаразова заахвочваўся граматамі і каштоўнымі падарункамі. Жонка Валянціна Антонаўна ўсё жыццё сумленна адпрацавала вязальшчыцай на трыкатажнай фабрыцы “Зальвянка”. Гэтыя паважаныя людзі ўжо справілі брыльянтавае вяселле. Сваё шчасце бачаць у дабрабыце дзяцей, унукаў і праўнукаў, якія жывуць пад мірным небам і не ведаюць жахаў вайны.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.