«Песня яднае людзей». У Гродна прайшоў фестываль «Артыстычныя сустрэчы «Гродна-Беласток»

Гэта сустрэча ўжо 25, яна сабрала калектывы народнай творчасці з гарадоў пабрацімаў – Гродна і Беластока. Сяброўства гэта пачалося ўжо даўно і мацнее з году ў год. Свята аб’ядноўвае культурную спадчыну, актывізуе і папулярызуе працу па захаванні беларуска-польскай культуры.

Ад імя абласнога выканаўчага камітэта вітаю ўсіх удзельнікаў фестывалю «Артыстычныя сустрэчы «Гродна-Беласток». У Год малой радзімы, с гордасцю адзначаем, што ў нашых вёсках, аграгарадках, мястэчках, гарадскіх пасёлках і раённых цэнтрах створаны ўсе ўмовы для развіцця аматарскай творчасці. Удзельнікі калектываў зберагаюць і даносяць народныя каштоўнасці не толькі Беларусі, а таксама і Польшчы, — падкрэсліла пад час вітальнай прамовы начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Алена Клімовіч. 

Беларусы таксама дзеляцца ўражаннямі: 

 Мы заўсёды прымаем удзел у фестывалі, арганізацыя на высокім узроўні. Надта добра ўбачыць старых сяброў і знайсці новых, пераняць вопыт. «Артыстычныя сустрэчы» вельмі важныя, на мой погляд, яны яднаюць людзей і даруюць многа яскравых эмоцый, – расказала Алена Барэль, загадчыца аддзела арганізацыйна-метадычнай работы Шчучынскага цэнтра культуры.

Удзельнікі калектываў Гродна і вобласці выконвалі польскія народныя кампазіцыі, а замежныя госці, ў сваю чаргу, беларускія. На сцэне таксама былі прадстаўлены запальныя народныя танцы. 

 Фестываль – гэта добры спосаб паказаць сувязь паміж беларускай і польскай культурамі і іх дасягненні. Калі мы паказваем нашы спадчыны на адной сцэне, мы даносім, што важна захоўваць сувязі паміж нашымі народамі. І вельмі важна, што на Беларусі падтрымліваюць палякаў, а ў Польшчы беларусаў, – расказаў Ян Сычэўскі, старшыня галоўнага праўлення беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы.

Традыцыйна ў фінале фестывалю прагучалі дзве кампазіцыі: «Люблю наш край» і «Pieknanasza Polskacala». 

– Сёння сабралася шмат гасцей з Польшчы, гарадзенцы прыйшлі паслухаць калектывы, іх многа, нават нягледзячы на пахмурны дзень. Вельмі цікава ў Гродна, я заўсёды з задавальненнем прыязджаю сюды. А фестываль – гэта яшчэ адна з магчымасцяў зрабіць нашы народы бліжэй,– падзяліўся Мечыслаў Лысы, старшыня грамадскага аб’яднання“Саюз палякаў на Беларусі”.

«ГП».

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.