Пазнавалі свет нежывой прыроды ў дашкольным цэнтры  

Вецер — гэта распаўсюджаная з’ява нежывой прыроды, якую дзеці назіраюць амаль кожны дзень. Ён можа быць розным — ад лёгкага і прыемнага, да моцнага і небяспечнага. А яшчэ — ён з даўніх часоў прыносіць шмат карысці людзям. Аб гэтай прыроднай стыхіі мы і пагаварылі падчас чарговага тэматычнага дня.

Так, 15 чэрвеня ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 прайшоў Дзень ветрыка, прымеркаваны да Сусветнага дня ветру. На працягу дня выхаванцы па- паўнялі свае веды пра вецер, і яго ролю ў жыцці чалавека і пры- роды. Выхавальнікі звярнулі іх ўвагу на тое, што побач з Зэльвай узведзены шэсць ветраўстановак, кожная – магутнасцю 1,5 МВт. Ветрагенератары выпрацоўва- юць электраэнергію, якой пры добрым ветры ветрапарк можа забяспечыць 15, 5 тыс. чала- век – гэта ўсё насельніцтва Зэльвеншчыны.

Педагогі імкнуліся абудзіць у дзяцей дапытлівасць і цікавасць да вывучэння прыродных з’яў. Дашкольнікі назіралі за ветрам, гулялі ў розныя гульні. Асабліва ім спадабаліся “Паўднёвы і паўночны вецер”, “Марскія хвалі”, “Вееры” і інш. З задавальненнем майстравалі круцёлкі, якія потым запускалі на вуліцы, і праводзілі доследы з паветранымі шарамі і вадой. Дзеці даведаліся, што вецер бывае добрым, бывае злым, бывае халодным – паўночны і цёплым – паўднёвы. Дзень, калі выхаванцы ўзбагацілі веды аб такой цікавай з’яве, як падуладны людзям вецер, атрымаўся эмацыйны і радасны.

Выхавальнік ДЦРД №1 Алена ЧАК

Вам может быть интересно

Комментарии отключены