Пазнай свой край

Пазнай свой край

У цэнтральнай раённай бібліятэцы адкрыта выстава-прагляд літаратуры “2014 год – Год гасцін-насці”. На тэматычных паліцах прадстаўлены кнігі, энцыклапедычныя і статыстычныя даведнікі, буклеты, часопісы… 

Наведвальнікам будзе цікава па-знаёміцца з ілюстраванай энцыклапедыяй “Туристическая мозаика Беларуси”. Аўтары даюць слушныя парады па захаванні і выкарыстанні аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, малых гарадоў. Кожнай вобласці нашай краіны адведзены асобны раздзел. У энцыклапедыі рэкамендуецца, бываючы на Гродзеншчыне, абавязкова наведаць царкву Святога Міхаіла Архангела ў в.Сынкавічы і Зэльвенскае вадасховішча.

У выданні “Беларусь приглашает”
апісваецца гісторыя, прырода, архітэктура, культура, спорт, нацыянальная кухня Беларусі. Тэкст суправа-джаецца шматлікімі маляўнічымі ілюстрацыямі. Заслугоўваюць увагі фотаальбом “Мая Беларусь” і статыстычны зборнік “Туризм и туристические ресурсы в Республике Беларусь”. У вучэбна-метадычным дапаможніку “Геаграфія турызму Рэспублікі Беларусь” даецца характарыстыка турыстычнага патэнцыялу нашай краіны, расказваецца аб сучасных асаблівасцях развіцця асноўных відаў турызму. З кнігі можна даведацца і аб тэндэнцыі міжнароднага турыстычнага абмену Беларусі, прыярытэтных накірунках нацыянальнай і рэлігійнай турыстычнай палітыкі.

Папулярны часопіс “Вокруг света”, дарэчы, змяшчае замалёўкі пра развіццё аграэкатурызму на Зэльвеншчыне. Напрыклад, у адным з нумароў можна пачытаць аб “Доме насекомых в Вороничах”. Чым захапляюць замежных турыстаў беларускія сядзібы? Адказ на гэтае пытанне можна знайсці ў многіх нумарах часопіса.

Парады па развіцці мясцовага аграэкатурызму даюць аўтары выдання “Сельский туризм Беларуси: современные составляющие и перспективы развития”. Адна з іх – распрацаваць уласную эксклюзіўную праграму для гасцей.

Наведвальнікі выставы маюць магчымасць пазнаёміцца і з агратурызмам Зэльвеншчыны. Увагу адразу прыцягвае энцыклапедычнае выданне “Архітэктурныя помнікі Беларусі”, куды занесены і помнікі зэльвенскага краю. Пра святыні зямлі зэльвен-скай расказваецца ў інфармацыйна-краязнаўчых бюлетэнях “Каталіцкія храмы”, “Праваслаўныя храмы”, “Сохраним памятники для потомков”.

Цікавую інфармацыю пра турызм і адпачынак у нашым раёне можна пачэрпнуць з буклетаў, падрыхтаваных работнікамі цэнтралізаванай  бібліятэчнай сістэмы. Буклет “Зельвенский район: туризм и отдых” завочна знаёміць з фермерскай гаспадаркай «Верас», аграсядзібай “Лаўрыновічы”, музеем насякомых і пчалярства “Варонічы” і інш. У буклеце “Зэльвенскі дыяруш” прапануецца маршрут, на якім размешчаны ўнікальныя аб’екты. Каб наведаць самую высокую кропку раёна, касцёл Святога Юрыя ў в.Крамяніца, запаведнік “Медухава”, Сынкавіцкую царкву і шмат іншых цікавых месцаў, турысту варта толькі сесці на веласіпед.

 

 Дарэчы, паліца адпаведнай тэматыкі разгорнута і для юных чытачоў  у дзіцячай бібліятэцы.<!—[if supportFields]>tc "свой край"<!—[if supportFields]>

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.