Паважаныя зэльвенцы! Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова

Паважаныя зэльвенцы! Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова.
Кожную вясну, каталіцкія вернікі адзначаюць велікоднае свята.
Яно ўмацоўвае традыцыі нашых продкаў,
нясе мір і згоду ў кожную сям’ю,
аб’ядноўвае ўсіх нас у жаданні тварыць справы міласэрнасці,
дзяліцца адзін з адным душэўным цяплом.
Уваскрэсенне Хрыстова ўсяляе ў нас надзею,

прымушае па-новаму зірнуць на сэнс існавання,
убачыць сапраўдныя чалавечыя каштоўнасці.
Няхай святочныя дні напоўняць вашыя дамы святлом і цяплом,

а ў сем’ях пануюць згода і ўзаемаразуменне!
Жадаем усім моцнага здароўя, міру і дабрабыту.


Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Дарагія вернікі,шаноўныя зэльвенцы! Хрыстос Уваскрэс! Сапраўды Уваскрэс!

Вялікдзень – галоўная падзея для ўсіх хрысціян. У ёй адлюстроўваюцца сутнасць нашай веры, надзея на вечнае жыццё. Падчас урачыстасці Уваскрэсення Пана ў святынях раздаецца радасны спеў «Алелюя!». Званы на касцельных вежах абвяшчаюць усяму свету добрую навіну, што Езус Хрыстус сапраўды ўваскрэс.

Прыбываючы ў велікоднай радасці, якой адарыў нас Пан, складаю вам, дарагія браты і сёстры, сардэчныя віншаванні. Няхай божая любоў, аб’яўленая ў таямніцах Мукі, Смерці і Уваскрэсення Хрыста, асвячае наша жыццё і дапамагае нам праслаўляць Бога добрымі ўчынкамі і справамі на карысць нашай Айчыны!

Шлю сваё благаслаўленне. За кожнага з вас малюся, жадаю здароўя і шчодрых ласкаў ад Уваскрэслага Пана. Няхай вера ў Змёртвыхпаўсталага Езуса Хрыста, які ідзе з намі па дарогах штодзённага жыцця, будзе для нас крыніцай моцы ў цяжкасцях, надзеяй – у расчараваннях, супакоем – у хваляваннях, любоўю, якая здольная змяніць свет да лепшага. Няхай Уваскрэслы Езус адорыць нас надзеяй перад выклікам часу.

Хрыстос Уваскрэс! Сапраўды Уваскрэс! Алелюя!

Ксёндз касцёла Святой Троіцы г.п. Зэльва Яцэк Маркель

Вам может быть интересно

Комментарии отключены