Пасяджэнне Савета  ПАР «5+» у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ

6 снежня адбылося пасяджэнне Савета партнёрскага альянсу шасці раёнаў Гродзенскай вобласці па ўстойлівым развіцці ПАР «5+», старшынёй якога з’яўляецца дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянцін Міхайлавіч Семяняка.

Пасяджэнне прайшло у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У рамках работы Савета былі падведзены вынікі працы альянсу па арганізацыі супрацоўніцтва з рэгіёнамі Ніжагародскай вобласці ў эканамічнай, аграрнай, адукацыйнай і культурнай сферах. Былі абмеркаваны пытанні па правядзенню на тэрыторыі альянсу чарговага “Форума малых рэгіёнаў Рассіі і Беларусі”, які адбудзецца сёлета, па папярэднім дадзеным, у Зэльве. Так сама уздымалася пытанне аб наданні альянсу статута юрыдычнай асобы шляхам стварэння фонду або асацыяцыі.

semenyako.house.gov.by

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены