Партызанскія камандзіры

Павел Булак – ураджэнец в. Вострава. Юнаком пад уплывам аднавяскоўцаў уключыўся ў рэвалюцыйную работу. У 1927 г. уступіў у рады КПЗБ. У час выбараў у сейм буржуазнай Польшчы ў 1930 г. быў арыштаваны за рэвалюцыйную дзейнасць супраць урада Пілсудскага і знаходзіўся ў турмах да 1935 г. У 1935 г. ён упершыню сустрэўся з С.О. Прытыцкім, які працаваў тады сакратаром падпольнага Слонімскага павятовага камітэта камсамола і часта бываў у вёсках Вострава, Угрынь, Дзярэчын. У лютым 1936 г. Павел Іванавіч быў зноў арыштаваны. Гродзенскі акруговы суд «за спробу гвалтоўнай замены ладу Польскай дзяржавы камуністычным і за далучэнне ўсходніх ваяводстваў з СССР…» прыгаварыў Булака да шасці гадоў турэмнага зняволення і да пазбаўлення палітычных правоў на 8 гадоў. Зняволенне П.І. Булак адбываў у розных турмах Польшчы. У верасні 1939 г. Чырвоная Армія вызваліла яго з канцлагера Бяроза-Картузская. У гэты час у Заходняй Беларусі ішло фар-міраванне мясцовых органаў савецкай улады. П.І. Булака выбралі сакратаром Галынкаўскага сельсавета. На гэтай пасадзе і застала яго Вялікая Айчынная вайна. П.І. Булак стаў адным з арганізатараў партызан-скага руху на Зэльвеншчыне. Спачатку быў камандзірам партызанскага атрада «Перамога», а потым і аднайменнай брыгады, якая дзейнічала на тэрыторыі Зэльвенскага, Слонімскага і Дзятлаўскага раёнаў да вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі. Мужны і бясстрашны партызанскі камандзір Павел Булак наводзіў жах на акупантаў. За выдачу Булака нямецкімі ўладамі была аб’яўлена ўзнагарода: 75 тысяч нямецкіх марак і 40 гектараў першакласнай зямлі. Але расправіцца з каман-дзірам партызанскай брыгады ім не ўдалося. Радзіма высока ацаніла заслугі Паўла Булака. За гераізм і адвагу ён быў узнагароджаны двума ордэнамі Ленiнa, ордэнам Айчыннай вайны II ступені і многімі медалямі.
Рыгор Кірылаў– ура-джэнец Ільінскага раёна Вялікалуцкай вобласці.  З першага дня Рыгор Лазаравіч пазнаў жахі вайны.У складзе будаўнічага батальёна ён узводзіў аэра-дром каля г. Беластока. 22 чэрвеня 1941 г. на будаўнічую пляцоўку наляцелі фашысцкія самалёты. Рыгор Кірылаў быў паранены і адпраўлены ў бальніцу г. Беластока. На трэці дзень вайны яго накіравалі на ўсход. 3 цяжкасцю дабраўся чырвонаармеец да Зэльвеншчыны, на грузавой машыне каля вёскі Каралін пераправіўся цераз Зальвянку. 3 ліпеня каля Слоніма трапіў у палон. 20 дзён знаходзіўся ў часовым лагеры ў г. Слоніме, а затым быў пераве-дзены ў мястэчка Харошч Беластоцкай вобласці. У маі 1942 г. уцёк з лагера. Дайшоў да хутара Ціхавая на р. Шчары. Тут мясцовыя жыхары прывялі яго ў размяшчэнне партызанскай групы, якую ўзначальваў П.І. Булак. У партызанскім атра-дзе Рыгор Лазаравіч узначаліў групу падрыўнікоў, затым камандаваў узводам, быў палітруком роты, а з восені 1943 года – камандзірам партызанскага атрада імя С.М. Будзённага. Сярод партызан Рыгор Лазаравіч карыстаўся асаблівай павагай і аўтарытэтам: ён быў простым і шчырым з людзьмі. Атрад Будзённага пад камандаваннем Кірылава ў саставе партызанскай брыгады «Перамога» быў адным з самых арганізаваных і баявых. Яму даручаліся найбольш адказныя і складаныя заданні. Байцамі атрада было падарвана больш за 30 варожых эшалонаў, знішчана звыш 2 тысяч акупантаў. Атрад удзельнічаў ва ўсіх буйных аперацыях, быў пастаўлены ў авангардзе прарыву ў час блакады немцамі Лі-пічанскай пушчы ў чэрвені 1944 года. Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Рыгор Лазаравіч быў камандзірам знішчальнага атрада, затым працаваў у партыйных і савецкіх органах, узначальваў калгас імя Чарняхоўскага, працаваў на ніве адукацыі Зэльвеншчыны. Рыгор Кірылаў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, шматлікімі медалямі.  
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.