Памяць павінна быць дзейснай. Да векавога юбілею Уладзіміра Зіноўевіча Кашуткіна, ганаровага грамадзяніна г.Смаленска і Зэльвенскага раёна (3 частка)

Вызваляючы ад фашысцкіх войскаў у складзе 521-га стралковага палка Заходняга фронту Смаленшчыну і частку Беларусі, Уладзімір Кашуткін яшчэ не ведаў, што вызваляе і радзіму сваёй матулі, Праскоўі Яўфстаф’еўны Кашуткінай-Зайцавай. Так, мама расказвала дзецям, што родам яна з еўрапейскай часткі Расійскай імперыі, але адкуль канкрэтна, не вельмі і гаварыла. Тым болей ніхто ў далёкай Сібіры не ведаў, што тыя мясціны сталі часткай Савецкай Беларусі.

Але вось закончылася вайна. Камісаваны з-за раненняў у званні старшыны Уладзімір Зіноўевіч накіроўваецца ў Беларускае акруговае ваенна-будаўнічае ўпраўленне ў якасці начальніка забеспячэння аднаўлення і будаўніцтва новых ваенных аб’ектаў. Асядае ў Гродне, атрымлівае там жыллё і выклікае да сябе бацькоў. Яны нічога не ведаюць пра лёс старэйшага сына Андрыяна і мужа дачкі – Анатоля, якія першымі з сям’і прынялі бой з ворагам. Вось тады і пачаліся росшукі звестак пра мясціны продкаў.

Выявілася, што прадзед, дзед і бабуля па бацькоўскай лініі жылі да пачатку 20-га стагоддзя ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерніі, а продкі матулі – у Магілёўскай губерніі. І прозвішча продкаў Зіновія Кашуткіна было зусім іншым – Кашутко. Гэта сібірскія пісары “ахрысцілі” беларусаў у рускіх і далі ім расійскае прозвішча. Бацька Уладзіміра вечны спачын знайшоў на беларускай зямлі. Мама, застаўшыся ўдавой, вярнулася ў Сібір да адзінай дачкі, што без мужа гадавала дзвюх дачушак. Жыць ёй было даравана доўга, ажно да 100 гадоў. Дачка пахавала маму ў Сібіры. А Уладзімір з сям’ёй застаўся на зямлі, якую вызваляў.

На зямлі продкаў

Вольным ад службы ў арміі Уладзімір Зіноўевіч стаў у сакавіку 1947-га года. Адразу паступіў вучыцца ў гандлёвы тэхнікум і пачаў працаваць у аблспажыўсаюзе. Як камуніста, яго ў 1949-м годзе накіравалі ў Зэльву наладжваць справу ў райспажыўсаюзе. Толькі пяць гадоў з часу вызвалення ад захопнікаў прайшло, дэфіцыт быў на ўсё. У тым ліку і на памяшканні для ганд-лю. Вось і пачаў Кашуткін шукаць выйсце. Як чалавек ініцыятыўны і рызыкоўны, дабіўся дазволу на выкарыстанне абагульненых у калгасах, але не выкарыстоўваемых там памяшканняў (гумнаў і г.д.). Адзін пералік пабудаванага за шэсць гадоў старшынства Кашуткіна ў райспажыўсаюзе ўражвае. Мяркуйце самі: некалькі магазінаў і аб’ектаў грамадскага харчавання ў Зэльве (раймаг, прадмаг, універмаг, сталовая, хлебапякарня, чайная), кантора райспажыўтаварыства, аптовыя склады, каўбасныя цэхі ў Зэльве і Дзярэчыне, каля сотні невялікіх тыповых магазінаў у вёсках… Памятаеце пра візіткі Зэльвы?

Актыўная дзейнасць Кашуткіна ў гандлі знайшла цікавы працяг у далейшым, нават у нейкай меры паўплывала на лёс Уладзіміра Зіноўевіча і яго сям’і. Справа ў тым, што пасля вераснёўскага (1953 г.) Пленума ЦК КПСС змянілася палітыка партыі ў адносінах да вёскі. Кіраваць калгасамі райкамы накіроўвалі вопытных арганізатараў-камуністаў. Вось і Зэльвенскі райкам вырашыў, што лепшай кандыдатуры на пасаду старшыні калгаса “Прагрэс”, чым Кашуткін, не знайсці. Вось што пра гэта пісаў сам ветэран.

«В декабре 1954 года повезли меня в деревню Самаровичи первый секретарь районного комитета КПБ И.Ф.Ласминский и председатель Зельвенского райисполкома И.Ф.Ярошевич. Шло отчетно-выборное собрание. Отчитывался председатель колхоза Н.В.Шевяков, бывший начальник политотдела Зельвенской МТС.

В президиуме заняли места представители районной власти, несколько колхозников и я. Колхозники уже знали о решении бюро РК КПБ о моем выдвижении на должность председателя. Многие меня знали по работе в райпотребсоюзе. После отчета Шевякова слово взял прокурор Байдаков. Он представил меня и начал рассказывать о моей работе. В конце он заметил, что, дескать, у вас нет никаких общественных построек, а Кашуткин организует разборку частных гумен и построит общественные конюшни, коровники и т.д.

Эти слова прокурора возмутили присутствующих людей, их задело за живое. «Землю отдали, скот отдали, а теперь и постройки еще, – загудели как в доме, где проходило собрание, так и на улице, так как все в доме не вмещались. – Не нужен он нам, пусть остается старый! – неслось со двора. Люди начали расходить ся. Мы тоже вышли и уехали домой…»

У райкоме, хоць і былі збіты з панталыку вынікам няўдалага “сватання” Кашуткіна на старшынства ў “Прагрэсе”, ад самой ідэі не адмовіліся. І не маглі, бо павінны былі выканаць рашэнне бюро РК КПБ. Таму давялося Уладзіміру Зіноўевічу знаёміцца з калгаснікамі бліжэйшых да Зэльвы вёсак: Бародзічаў, Конна, Крываконна і Грыцкавічаў. Чаму адразу з чатырма? – Невялікія калгасы гэтых вёсак мелася аб’яднаць у адзін з цэнтрам у Бародзічах. Вось так на агульным сходзе калгаснікаў усіх чатырох вёсак у лютым 1955 года быў створаны калгас імя Леніна і абраны яго першы старшыня – Уладзімір Зіноўевіч Кашуткін.

Амаль 17 гадоў паспяхова працаваў ветэран у гэтым калгасе. Добрую памяць пакінуў пра сябе. Усім вядома, што менавіта калгас імя Леніна быў маяком для астатніх, што першым у раёне стаў міліянерам, што першым электрыфікаваў дамы сялян, што ці не першым у вобласці ўзвёў абеліск  загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, што сад вялікі пасадзіў і г.д., і г.д.

А вось пра тое, якую ролю адыграў Кашуткін у стварэнні Зэльвенскага вадасховішча ў перыяд працы ў калгасе, ведаюць нямногія. У асабістым архіве Уладзіміра Зіноўевіча захаваўся матэрыял, які ён сам назваў так:

«История появления на свет Зельвенского водохранилища»

Работая председателем колхоза, я поддерживал связь с людьми, с которыми был знаком ещё во время работы в Гродненском облпотребсоюзе, а потом и председателем райпотребсоюза в Зельве. Это были директор универсальной базы Гродненского облпотребсоюза Борис Брейво, председатель облпотребсоюза Василий Юрков, директор Барановичской республиканской рыбной базы – единственной в республике организации, обеспечивающей население рыбой как через государственную торговлю, так и потребительскую кооперацию – А.Б.Лейва, заведующий Барановичским райфинотделом Б.И.Шатило.

И вот, когда я уже работал председателем колхоза, встретился с Б.И.Шатило, к тому времени уже министром финансов БССР. Только что прошел Пленум ЦК КПСС, который рассматривал вопросы осушения и обводнения земель. Я попросил помочь мне решить вопрос с осушением реки Зельвянки, заливные луга которой находились неподалёку от земель моего колхоза. Шатило посоветовал мне обратиться к первому секретарю районного комитета КПБ Н.С.Шиховцу, что я и сделал. Я пообещал, что организую встречу с министром для обсуждения этого вопроса.

Мы встретились у крутого изгиба Зельвянки на высоком её берегу. При себе были спиннинги для ловли рыбы. Тогда это было очень модно. Особенно любил такую ловлю Болеслав Иосифович. Поймав немного рыбы, мы принялись готовить уху. Всё необходимое для этого приготовила моя жена Надежда Михайловна, даже дров положила. Болеслав Иосифович и уху взялся готовить. Он был в этом деле большим специалистом.

Вот так на природе мы и обговорили предварительные действия по решению задуманного дела.

Потом в райкоме партии и райисполкоме обсудили этот вопрос. Всю необходимую документацию поручили подготовить начальнику сельхозуправления райисполкома И.А.Озимко. Он справился с этим успешно, и Зельвенский район был включён в пятилетний план по мелиорации. В связи с этим было принято решение о создании Зельвенского СМУ-35…

Радует, что построенное водохранилище стало излюбленным местом отдыха как жителей Зельвы, так и приезжающих из разных районов бывшего Союза, что рыбаки соревнуются в ловле рыбы и что в лесном массиве у Бережек построена база отдыха, а за Лавриновичами – пионерский лагерь. Огорчает, что водохранилище не выполняет запланированных задач…»

Ці будзе працяг успамінаў Кашуткіна?

У пачатку гэтага цыкла мы ўжо гаварылі, што не ўсе папкі з успамінамі ветэрана ўважліва прагледжаны. Магчыма, зной-дзем яшчэ нямала таго, што будзе цікава чытачам. А на заканчэнне хочацца яшчэ раз схіліць галаву перад памяццю чалавека, які так шмат зрабіў для Зэльвеншчыны – і ў сферы гандлю, і ў сельскай гаспадарцы, і ў бытавым абслугоўванні. Яго прыклад паказвае, як многа можа здзейсніць кожны з нас, калі адчуе сябе не вінцікам у складанейшым механізме быцця, а асобай.

Да юбілею

Род Кашуткіных усім знаёмы
Больш за сем дзясяткаў гадоў.
Карыфей яго – наш Зіноўевіч –
І вайны, і міру герой.Маладзенькім зусім салдатам
Уступіў з фашызмам у бой:Пераправы ладзіў, у атаках
Ён сяброў прыкрываў сабой.
А ў час паваенны, складаны
Ладзіў гандаль у нашых сельпо,
А ў Зэльве галоўную краму
На здзіўленне суседзям узвёў.
Шмат гадоў на рагу двух вуліц
Той будынак нам цешыў зрок,
І вясковыя нашы людзі
Да яго спяшылі здалёк.
Ну а потым, як сын сялянскі,
Што ў зямельцы знаў змалку толк,
Не збаяўся прыняць гаспадарку,
Шмат гадоў у ёй справы вёў.
Гаспадарыў добра, умела,
Стаў калгас для другіх маяком.
Клапаціўся пра ўсіх сялян ён,
А найперш – пра салдат і ўдоў.
Міжраённай фабрыкі цуды
Не забудзе ў Зэльве ніхто.
… Дзе б ні быў Кашуткін, усюды
Пакідаў толькі лад і дабро.

Яніна Шматко

2 частку тэксту чытаем – тут.

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены