Памяць жыве

IMG_2597 Музей баявой славы Міжэрыцкага дз/с-СШ імя У.Ляха стаў пераможцам раённага конкурсу на лепшае афармленне музеяў і музейных пакояў. Конкурс праводзіўся з нагоды святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. IMG_2577 У спаборніцтве прымалі ўдзел усе музеі ўстаноў адукацыі раёна. У кожным з іх былі аформлены зменныя тэматычныя інфармацыйныя стэнды. Парадавалі членаў камісіі добрымі экспазіцыямі музеі Галынкаўскай і Каралінскай СШ, СШ №3 г.п. Зэльва, Ялуцавіцкага дз/с-БШ, Князеўскай гімназіі. Лепшым па вы-ніках агляду камісіі быў прызнаны міжэрыцкі музей. IMG_2595 Яго цяперашні кіраўнік – Ганна Ломыш – правяла вялікую работу па стварэнні і афармленні тэматычных экспазіцый у гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны, зэльвенскіх падпольшчыкаў і партызан. Поўнасцю рэканструяваны музейны пакой. Стацыянарная экспазіцыя прысвечана адлюстраванню падзей ваеннага часу на Зэльвеншчыне. Яна складаецца з падраз-дзелаў “Час барацьбы і выпрабаванняў”, “Зэльвеншчына партызанская”, “Вогненнымі дарогамі вайны”. У наступным раздзеле “Ваш подзвіг бессмяротны і памяць навекі” бачым экспазіцыі “Іх лёс звязаў з Зэльвай”, “З сібірскай пяцёркі”, “На шляху да Вялікай Перамогі”, “Аб славе, доблесці і гонары”. IMG_2588 У падраздзеле “Мірныя будні ветэранаў” адлюстраваны моманты сустрэч вучняў Міжэрыцкай школы з удзель-нікамі Вялікай Айчыннай вайны Марыяй Сітнік, партызанам брыгады “Перамога” Канстанцінам Татарыным, экскурсіі па месцах баявой славы. На фотаздымках ёсць і ўдзельнікі народнага хору ветэранаў вайны і працы “Успамін”, якія неаднаразова прыязджалі ў школу. У наступным падраздзеле “Старонкі з жыцця герояў” прадстаўлены фотаздымкі вядомых людзей Зэльвеншчыны, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Гэта Мікалай Голуб, Мікалай Гарбацэнка, Аляксей Якаўлеў, Мі-хаіл Кузняцоў, Уладзімір Кашуткін і іншыя. IMG_2591 Міжэрыцкі дз/с-СШ носіць імя воіна-інтэрнацыяналіста Ула-дзіміра Ляха, які калісьці вучыўся тут. Таму не дзіў-на, што адна з экспазіцый прысвечана ваеннаму канфлікту ў Афганістане і мае назву “Трагедыя і доблесць Афгана”. Але найбольшую цікавасць у наведвальнікаў выклікае новая экспазіцыя “Пера-права праз Зальвянку”, выкананая з гліны. Экспазіцыя рэканструюе адзін з кульмінацыйных момантаў 40-х гадоў – пераправу гітлераўцаў праз Зальвянку. Аўтар работы Вераніка Жамойціна пастаралася выляпіць кожную дэталь гістарычнай падзеі. На цяперашні час экспазіцыя хоць і цэльная, але не завершаная – яна будзе расшырацца і ўдасканальвацца. Нягледзячы на летнія канікулы, у музеі хапае наведвальнікаў. Два школьнікі малодшых класаў зазірнулі ў пакой, каб у чарговы раз паглядзець на экспанаты. “О, вось тут самае цікавае!”, “Глядзі, а гэта Валодзя Лях!” – я назіраю, як адзін з хлопчыкаў праводзіць экскурсію для другога. І столькі ў іх “падарожжы” па музеі непрыхаванай цікавасці, што разумееш – нездарма перамога ў конкурсе прысуджана міжэрыцкаму музею. Тут ёсць на што паглядзець, ёсць што па-слухаць, будзе аб чым расказаць сябрам… IMG_2589 Алеся ШУМОВІЧ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.