«Палкоўнік Смалякоў аддаў загад сваім байцам адыходзіць, а сам застаўся прыкрываць іх. І гераічна загінуў…» – успамінаем подзвіг героя пераправы праз раку Зальвянку

12 ліпеня 1944 года – асобая дата для Зэльвеншчыны. Менавіта ў гэты дзень Зэльва была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І хто ведае, як бы склаўся лёс радзімы, калі б усенародную бяду на самым яе парозе не сустрэлі адважныя і мужныя героі. Сярод іх герой пераправы праз раку Зальвянку і прарыву савецкіх войск на ўсход, генерал-лейтэнант, начальнік разведаддзела 10-й арміі Аляксандр Васільевіч Смалякоў.
Майор А.В. Смоляков кон. 1930-х гг.
Пераправа, пераправа, бераг левы, бераг правы Аляксандр Смалякоў – уражэнец Растоўскай вобласці. У Чырвонай Арміі служыў з 1917 года, прайшоў грамадзянскую вайну. Двойчы быў ранены. У якасці ваеннага разведчыка Аляксандр Васільевіч быў адпраўлены ў 1935 годзе ў Беларускую ваенную акругу і да самага пачатку Вялікай Айчынная вайны знаходзіўся ў Беластоку.
Капитан Смоляков играет на пианино. г. Тбилиси, 1937 г.
Напярэдадні ваеннага ліхалецця Смалякову даверылі адказны пост – палкоўніка назначылі начальнікам разведаддзела 10-й арміі, адной з самых баяздольных у Чырвонай Арміі ў той час. З 26 па 30 чэрвеня 1941 года сумесна з генерал-лейтэнантам Дзмітрыем Карбышавым Смалякоў кіраваў абаронай пераправы ў раёне г.п. Зэльва. У першыя дні вайны палкоўнік атрымаў заданне кіраваць адыходам войскаў і бежанцаў праз раку Зальвянку, на якой уцалеў толькі чыгуначны мост. Па сведчаннях некаторых удзельнікаў тых падзей, Аляксандр Васільевіч змог наладзіць няспынны паток машын і людзей у хвіліны перадышкі, якія давалі пунктуальныя немцы. Адзінае месца пераправы фашысцкія лётчыкі абстрэльвалі праз кожныя 15-20 хвілін. Палкоўнік падлічыў, што за гэты час ён можа пераправіць 9 адзінак тэхнікі. Раніцай 29-га чэрвеня ўзмоцнены перадавы атрад ворага рухаўся ў зэльвенскім накірунку. Каля Пасуціч гэты атрад выбіў савецкія кавалерыйскія часці і падраздзяленні бронемашын і спыніўся ў двух кіламетрах на паўднёвы захад ад Зэльвы. Скаардынаваўшы дзеянні часцей на адным і другім берагах ракі, немцы раз’ядналі савецкія войскі і вымусілі іх групамі прабівацца на ўсход. Адна з груп, у якую ўваходзіў Карбышаў, змагла паспяхова прабіцца праз Шчару. А вось Смалякоў з невялікай групай байцоў прыкраваў адыход. Граматны афіцэр з вялікім вопытам баявых дзеянняў не мог не разумець, што яго атрад чакае немінуючая гібель. Але пачуццё воінскага доўгу было для яго важней за асабістую бяспеку… Сілы былі не роўныя, боепрыпасы скончыліся. Палкоўнік Смалякоў аддаў загад сваім байцам адыходзіць, а сам застаўся прыкрываць іх. І гераічна загінуў у баі… Палкоўнік нікому больш не піша “За меня не беспокойся, я буду цел и невредим…” – з пісьма А.В. Смалякова жонцы ад 22 чэрвеня пасля чатырох гадзін раніцы.
Записка, оставленная полковником Смоляковым жене Нине 22 июня 1941 г.
…Шмат гадоў пра палкоўніка нічога не было вядома. Жонка Смалякова Ніна Мікалеўна з дачкой Ларысай пасля вайны пераехала ў Гродна і пайшла працаваць у ваенкамат, каб зручней было шукаць звесткі пра мужа. Але пры жыцці так і не даведалася пра яго гібель. Архівы паведамлялі, што муж прапаў без вестак. І толькі ў 1979 годзе пры будаўніцтве Зэльвенскага вадасховішча ў пойме Зальвянкі была знойдзена імянная шабля Аляксандра Васільевіча… Прадаўжальнікам ваеннай справы героя зэльвенскай пераправы стаў яго ўнук Мікіта Семянюк. Спачатку ён вучыўся ў Мінскім сувораўскім вучылішчы, а скончыўшы яго, адразу стаў студэнтам Санкт-Пецярбургскай ваеннай-касмічнай Акадэміі імя А.Ф. Мажайскага. У 2014 годзе з чырвоным дыпломам закончыў знакамітую ўстанову і быў накіраваны ў Валожын. Жыве памяць Імя Аляксандра Смалякова знайшло другое жыццё на памятным знаку ў гонар воінаў Чырвонай Арміі, загінуўшых у баях за пераправу праз раку Зальвянку ў 1941 годзе. Гэты мемарыял мясцовыя ўлады ўстанавілі ў ліпені 1990 года – ля шашы Слонім-Ваўкавыск.
На открытии памятника в Зельве. На первом плане, по цетру — дочери Карбышева и Смолякова. 20.07.1990 г.
22 июня 2018 г.
У многім памяць аб тых падзеях жыве за кошт гістарычных даследванняў краязнаўцы Валянціны Боцька і гісторыка Дзяніса Нарэля – праз лёс палкоўніка Смалякова сваёй шматгадовай крапатлівай працай яны дазволілі адкрыць яшчэ адну старонку трагічных ваенных падзей Зэльвеншчыны. Сёння адна з экпазіцый музея СШ №2 г.п. Зэльва прысвечана герою зэльвенскай пераправы Смалякову. Па матэрыялах Валянціны Масюк – арганізатара сутрэчы-рэквіема, прысвечанага А.В. Смалякову напярэдадні 3 ліпеня
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.