Паклон песняру

Выдатны беларускі паэт, майстар вершаў, празаік, публіцыст, літаратурны крытык – усё гэта ён, Максім Багдановіч. 9 снежня споўнілася 125 гадоў з дня яго нараджэння.
У рамках абласной акцыі “Чытаем разам” у раённай бібліятэцы прайшоў літаратурна-музычны вечар, прысвечаны гэтай знакавай для беларусаў даце.
Праз цікавыя факты з біяграфіі, чытанне вершаў і прагляд відэаролікаў прысутныя змаглі дакрануцца да гісторыі жыцця паэта. Нягледзячы на кароткае жыццё, ён папоўніў беларускую літаратурную скарбонку шэдэўрамі. Яго творчая спадчына ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры.
Творчыя здольнасці Максіма Багдановіча праявіліся рана: вершы пачаў пісаць, калі яму было дзесяць гадоў. Максім Багдановіч – паэт-інтэлектуал. Ён першым у пачатку ХХ стагоддзя загаварыў пра нашу дзяржаўнасць, пра тое, што мы мелі вялікую культуру, у тым ліку кніжную, багатую спадчыну – і гэта давала надзею на адраджэнне беларускага народа. Яго творы былі прысвечаны прыгажосці роднага краю, каханню, жанчыне-маці.
Са старонкамі жыцця Багдано-віча і цыклам яго вершаў удзельнікаў імпрэзы знаёмілі дырэктар раённай бібліятэкі Святлана Жамойціна, супрацоўнік раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Мікалай Дзярэчык, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры СШ №2 г.п. Зэльва Таццяна Якубовіч і Алена Сакалоўская. З творамі, прысвечанымі юбіляру, выступілі паэты Зэльвеншчыны Яніна Шматко, Алена Букатая, Алена Кароза.
Дзіяна БЕБЕХ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.