Каталіцкія вернікі адзначаць Дзяды

У апошні месяц восені католікі ўшаноўваюць памяць святых і памерлых. Згодна з рэлігійнай традыцыяй, 1 лістапада адзначаецца Дзень усіх святых. Падчас Імшы вернікі дзякуюць Богу за дар святасці, аддаюць пашану ўсім святым, просяць іх заступніцтва. Наступны дзень, 2 лістапада, у календары пазначаны як Дзень памяці. У народзе ён называецца Дзяды.  Перш за ўсё гэта час успамінаў аб тых, каго ўжо няма побач з намі, яшчэ адна нагода задумацца аб вечнасці, часовай абмежаванасці нашага жыцця. – 2 лістапада зэльвенцы разам са сваімі сем’ямі прыходзяць у храм, каб памаліцца аб супакоі душы родных і блізкіх, – адзначае настаяцель касцёла Святой Тройцы г.п.Зэльва ксёндз Яцэк Маркель. – Падчас богаслужэння, якое адбудзецца ў 17.45, будуць зачытвацца імёны памерлых. Пасля Імшы ў нядзелю, 5 лістапада, разам з прыхаджанамі наведаем могілкі. Тут адбу-дзецца сумесная малітва за нашых продкаў, асвячэнне месцаў пахавання. Можна таксама запаліць знічы і свечкі, ускласці кветкі, успомніць нябожчыка добрым словам. Вядома, пакуль жыве памяць аб чалавеку, чалавек жыве ў нашых сэрцах. Актава малітваў за памерлых продкаў працягнецца да 8 лістапада. Наталля МАЦЮК
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.