Паэтычная сустрэча з зямлячкай — пісьменніцай Людмілай Воранавай-Супрун адбылася ў раённай бібліятэцы

18 мая ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы была арганізавана літаратурная сустрэча.

На паэтычную імпрэзу “Вершы, напісанныя сэрцам” запрасілі нашу зямлячку, члена Расійскага саюза пісьменнікаў і саюза пісьменнікаў Беларусі, Людмілу Воранаву-Супрун.  

Людміла Віктараўна, як вядома, цікавы суразмоўца, апавядальнік і, канешне ж, таленавітая паэтэса. Больш таго, многія вершы яна прадэкламавала пад акорды гітары. Удзельнікі імпрэзы атрымалі задавальненне як ад паэтычных, так і музычных твораў аўтара.

У цёплай атмасферы можна было паразмаўляць з госцей, атрымаць слушныя парады тым, хто спрабуе пяро. 

Людміла Воранава-Супрун стала і старшынёй журы фестывалю «Новае пакаленне«, за якім назіралі зэльвенцы, прадстаўнікі працоўных калектываў і прафсаюзных арганізацый, аматары музыкі і паэзіі.

Больш падрабязны матэрыял чытайце на старонках раённай газеты «Праца».

Людміла ПОПКА

Фота работнікаў Зэльвенскай раённай бібліятэкі

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены