Падведзены вынікі раённага спаборніцтва сярод механізатараў за дасягненне лепшых паказчыкаў на веснавой сяўбе 2015 года

2353 Старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Прэдка пабываў у гаспадарках раёна і ўзнагародзіў пераможцаў. На культывацыі і выраўноўванні глебы першае месца заняў Дзмітрый Паўловіч з СВК “Сынкавічы”, другое – Леанід Кіслы з СВК “Галынка”. Механізатары выканалі гэтыя важныя агратэхнічныя работы адпаведна на 1251 і 1147 гектарах. На падкормцы азімых зерневых культур і рапсу вызначыўся Аляксандр Плаўскі (СВК “Галынка”), які апрацаваў больш за 2848 гектараў. Амаль тры з паловай гектараў на рахунку Уладзіміра Мулярчыка (філіял “Князева”). Лідарам пасяўной стаў сынкавіцкі механізатар Аляксандр Смаглей. Ён пасеяў 866 га зерневых і зернебабовых культур. Другое месца заняў Валерый Якалцэвіч (філіял “Князева”). Яго рэзультат – 790 гектараў. Амаль 600 гектараў кукурузы пасеяў у СВК “Сынкавічы” механізатар Валерый Камужыцкі. Гэта самы высокі паказчык у раёне. Другое месца заняў Мікалай Масальскі з СВК “Караліно”. – З 24 прэтэндэнтаў на прызавыя месцы вызначана восем пераможцаў у чатырох намінацыях, – адзначыў Аляксандр Пятровіч. – Каб выйсці ў лідары, патрэбна было дасягнуць не толькі самага высокага колькаснага паказчыка, але і забяспечыць захаванне агратэхнічных патрабаванняў, высокую працоўную дысцыпліну, не дапусціць парушэння правіл аховы працы і тэхнікі бяспекі. Дасягнутыя пераможцамі веснавых палявых работ высокія паказчыкі – узор прафесіяналізму, высокай самааддачы, свядомасці і дысцыпліны, адказнага стаўлення да справы. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.