Пад «кніжны дождж» патрапілі юныя чытачы Елкаўскай сельскай бібліятэкі

Лета – гэта дзіўная пара для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак. Гэта і падарожжы, і вясёлыя прагулкі. А яшчэ, вядома, лета – гэта час чытаць! Бо так прыемна размясціцца ва ўтульным месце дзе-небудзь на прыродзе, адкрыць любімую кнігу і апынуцца ў чароўным свеце дзіўнай гісторыі.

Для таго, каб кнігі прываблівалі дзяцей, бібліятэкары Зэльвеншчыны афармляюць розныя цікавыя выставы. Вось, напрыклад, у Елкаўскай сельскай бібліятэцы можна апынуцца пад “Кніжным дажджом”. Аднайменная выстава-акцыя стварае ілюзію чараўніцтва: кнігі прыцягальныя незвычайнасцю свайго размяшчэння – яны знаходзяцца пад вялікім парасонам. Назва аформлена таксама арыгінальна – на вялікіх кроплях дажджу, з якіх уніз звісаюць другія, меншыя, кропелькі, якія і трымаюць кнігі. Глядзіш – і сапраўды, ідзе “Кніжны дождж!” Кроплі-смайлікі запрашаюць дзяцей да чытання. Уся канструкцыя вельмі яркая і робіць кнігі загадкавымі, прыцягальнымі для дзіцячай аўдыторыі.

Юныя чытачы, у сваю чаргу, з задавальненнем трапляюць пад гэты “Кніжны дождж”, каб выбраць з такой незвычайнай выставы што-небудзь цікавае і прадоўжыць затым асабістую сустрэчу з чарговым у сваім жыцці цудам – кнігай. Спадзяемся, што выстава будзе прыцягваць увагу юных чытачоў, развіваць іх дапытлівасць, а мы ў сваю чаргу зацікавім іх нечым новым. Намеснік дырэктара раённай бібліятэкі

Вольга КАМЯКЕВІЧ

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены