Па выніках работы за 2017 год аддзел адукацыі, спорту і турызму Зэльвенскага райвыканкама займае другое месца ў вобласці

Як удалося рэзультатыўна спрацаваць, гутарым з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму Сяргеем Лойка. – Сяргей Мікалаевіч, што дапамагло дасягнуць такога выніку? – Сістэма адукацыі Зэльвеншчыны развіваецца. Для нас важна, каб узровень ведаў адпавядаў патрабаванням часу. Плённая праца педагогаў, выкарыстанне імі сучасных тэхналогій дазволілі аддзелу палепшыць свой рэйтынг на абласным узроўні. У мінулым годзе мы займалі трэцяе месца. У нашым раёне працуе больш за 400 работнікаў. З іх 80% маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю. 99,4% педагогаў з’яўляюцца сертыфікаванымі карыстальнікамі інфармацыйных тэхналогій і прымяняюць іх у адукацыйным працэсе. У мінулым годзе прыйшло 17 маладых спецыялістаў. Робім усё магчымае, каб яны засталіся працаваць у раёне. – Якія ствараюцца ўмовы для самарэалізацыі ініцыятыўных і творчых настаўнікаў, удасканалення іх прафесіяна-лізму? – Нашы педагогі прымаюць актыўны ўдзел у конкурсах прафесійнага майстэрства рэспуб-ліканскага і абласнога ўзроўняў. У мінулым годзе заваявана 12 прызавых месцаў. Напрыклад, Наталля Ступчык на абласным этапе конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года-2017” стала лепшай у намінацыі “Руская мова і літаратура” і “Беларуская мова і літаратура”. На базе СШ № 3, Дзярэчынскага дз/с-СШ праведзена 3 абласныя семінары па абагульненні вопыту. Працягваецца работа па стварэнні аўтарскіх праграмных прадуктаў і актывізацыі ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт”. У 2017 годзе ў яго фінале Наталля Гарчычка ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені. – Вучні раёна паказваюць добрыя вынікі ў алімпіядах, конкурсах, спартыўных спаборніцтвах… – На працягу апошніх двух гадоў стабільнай застаецца выніковасць удзелу зэльвенцаў у трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды – 5 дыпломаў. На за-ключным яе этапе школьнікі заваявалі 3 месцы, падняўшыся ў абласным рэйтынгу з 12-й на 5-ую пазіцыю. Вучаніца СШ № 3 Дар’я Несцяровіч стала прызёрам заключнага этапу Адкрытай алімпіяды па праграміраванні (г. Масква). На абласным этапе конкурсу “Крыштальная Альфа” зэльвенцы атрымалі 5 дыпломаў. Нашы вучні дасягаюць поспехаў і ў спартыўных спаборніцтвах рознага ўзроўню. – Што тычыцца цэнтралізаванага тэсціравання… – Па выніках тэсціравання па 8-мі прадметах з 10-ці раённы паказчык вышэйшы за абласны. 13 вучняў маюць рэзультат звыш 90 балаў. З мэтай якаснай падрыхтоўкі да ЦТ 2018 года прадоўжылі работу цэнтры рэпетытарскіх паслуг у 5-ці установах адукацыі па 12 прадметах. Арганізавана профільнае навучанне ў трох установах агульнай сярэдняй адукацыі для вучняў 10-х і 11-х класаў. У гімназіі №1 функцыянуе про-фільная група педагагічнай накіраванасці, у якой навучаецца 6 чалавек. – Раскажыце пра новаўвядзенні ў сістэме адукацыі. – Пашыраецца спектр платных адукацыйных паслуг для бацькоў. У 2017 годзе арганізавана дзейнасць “Мацярынскіх школ” (у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 і Бародзіцкім дз/с-БШ). Аддзелам вывучаецца магчымасць адкрыцця для дзяцей, якія часта хварэюць, санаторнай групы на базе адной з дашкольных устаноў пасёлка. У гімназіі №1 створаны музей гісторыі адукацыі раёна, абласны рэсурсны цэнтр “Класны кіраўнік у сацыяльнай сетцы”. Установы адукацыі ўключыліся ў пілотны праект “Школа будучыні” – паступова ўводзяцца элементы адзінай формы для вучняў. Працягваецца работа па ўкараненні ў сярэдніх школах сэрвіса “Электронны журнал/электронны дзённік”. Новаўвядзеннем 2018 года з’яўляецца адмена уступнай кампаніі ў гімназіі. Плануем таксама пашырыць накірункі прафесіянальнай падрыхтоўкі вучняў 10–11 класаў у Дзярэчынскім дз/с-СШ. У цэлым, усё робіцца для таго, каб задаволіць запыты дзяцей, павысіць якасць іх адукацыі. Наталля МАЦЮК
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.